wd wp Пошук:

Бярозка палявая

Бяро́зка палявая[3] (Convolvulus arvensis) — кветкавая травяністая расліна роду Бярозка (Convolvulus) сямейства Бярозкавыя (Convolvulaceae).

Назва

Бярозка палявая, бярозка, кручаныя панічы, павой палявы[3][4][5][6][7][8].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовая расліна. Корань да 2 м даўжыні, вельмі галінасты, глыбока пранікае ў глебу. Сцябло вышынёй ад 20 да 100 см, павойнае або сцелецца. Размнажэнне насеннем (да 600 з расліны) і вегетатыўнае. Асноўны корань ідзе вертыкальна ўніз, а ад яго на глыбіні 25—40 см ва ўсе бакі адыходзяць бакавыя карані. Добра адрастае ад кавалкаў кораня.

Значэнне

Пустазелле. Засмечвае пасевы, аблогі, агароды, сады і лугі. Абвівае сцябло збожжа і іншых раслін, выклікае іх паляганне і тым перашкаджае ўбіраць ураджай. Адна расліна можа абвіць і пераблытаць пасевы на некалькіх квадратных метрах.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 40. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  5. Носович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870
  6. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  7. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  8. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Бярозкавыя
Катэгорыя·Пустазелле
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных