wd wp Пошук:

Бярозкавыя

Бярозкавыя[3] (Convolvuláceae) — сямейства павойных раслін (ёсць формы і не кучаравыя) з двухдольных.

Батанічнае апісанне

У большасці бярозкавых сцябло завівается спіральна направа (па кірунку гадзінны стрэлкі) або налева каля якой-небудзь падпоры (гл. Павойныя расліны, Закручванне сцеблаў, Нутацыя).

Лісце ў асноўным простае, чарговае (не супратыўнае) на даволі доўгіх хвосціках, суцэльнае і пры аснаванні часцей сэрцападобнае або стрэлападобнае, радзей рассечанае на долі.

Кветкі правільныя, толькі ў аднаго роду двухсіметрычныя, яшчэ радзей аднаполыя. Вяночак суцэльны, буйны званочкавы або лейкападобны, або трубчата-варонкападобны, у пупышцы ў многіх відаў згорнуты спіральна, часам складкавы або лускавата размешчаны, белы або афарбаваны ў тоны ружовага, сіняга і фіялетавага колераў. Тычынак пяць, прымацаваных да аснавання вяночка; завязь свабодная, ля аснавання з кальцавым абадком, адна- або двухгнёздавая.

Формула кветкі:

K

( 5 )

C

( 5 )

A

5

G

(

2 _

)

{\displaystyle \ast K_{(5)};C_{(5)};A_{5};G_{({\underline {2}})}}

\{\displaystyle \ast K_\{(5)\}\;C_\{(5)\}\;A_\{5\}\;G_\{(\{\underline \{2\}\})\}\}.

Плод — часцей за ўсё шарападобная, рэдка лопасцевая каробачка з нешматлікім насеннем; у нямногіх родаў плод ягадападобны.

Арэал

Да бярозкавых ставяцца да 40 родаў з 1000 відамі траў аднагадовых і шматгадовых, паўкустоў і кустоў, ва ўсіх паясах зямнога шара, акрамя халоднага; асабліва частыя ў трапічнай Азіі і Амерыцы, Вест-Індыі (цэнтр іх распаўсюджвання); нямала таксама ў Аўстраліі і трапічнай Афрыцы. Выкапняў вядома да 10 відаў з трацічных адкладаў.

У культуры

Вялікая колькасць бярозкавых вядома ў садаводстве, асабліва роды бярозка, Calystegia, іпамея.

У Расіі каля 22 відаў. У некаторых родаў карані нясуць мясістыя пажыўныя шышкі; такі, напрыклад, батат (Ipomoea batatas Lam.), у Японіі, Усходняй Афрыцы і Бразіліі, ужываецца ў ежу ў Бразіліі. Па іншых уласцівасцях выдатныя Convolvulus scamonia і Ipomoea purga, мексіканская расліна, мясісты корань якой дае лёгкі слабільны сродак; корань вядомы пад імем ялапавага (radix Jalappae), паколькі лічылася, што ён паходзіць ад другога віду таго ж роду, Ipomoea jalappa, што апынулася няслушным.

Роды

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сямействы раслін
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Бярозкавыя
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных