wd wp Пошук:

Бэн Бернанке

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Бэн Шалом Бернанке (англ.: Ben Shalom Bernanke; нар. 13 снежня 1953, Агаста, Джорджыя) — амерыканскі эканаміст яўрэйскага паходжання. Старшыня Савета эканамічных кансультантаў пры Белым доме (2005—2006). Старшыня Савета кіраўнікоў Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША з лютага 2006 года да лютага 2014 года. Член НАН ЗША (2021).

Мае мянушку «Верталёт Бэн» (Helicopter Ben), атрыманую пасля таго як у выступе заявіў, што часам, ва ўмовах крызісу, «раскідванне грошай з верталёта» можа быць карысным для барацьбы з дэфляцыяй. Параўнанне інфляцыі з верталётам, які раскідвае грошы з неба, належыць Мілтану Фрыдману[8].

Часопіс «Time» прызнаў Бернанке «Чалавекам года» 2009.

У 2022 годзе атрымаў прэмію па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля[9].

Дзяцінства і юнацтва

Бэн Бернанке нарадзіўся ў горадзе Агаста (штат Джорджыя) 13 снежня 1953 года, вырас у горадзе Дылан (штат Паўднёвая Караліна). Яго бацька Філіп працаваў фармацэўтам, а маці — настаўніцай. У яго ёсць малодшыя брат і сястра. Яго брат працуе адвакатам у Паўночнай Караліне, сястра — у музычным каледжы Берклі ў Бостане. Дзед і бабуля па бацькавай лініі родам з Барыслава, эмігравалі ў ЗША з Пшэмысля ў 1921 годзе. Дзед па матчынай лініі, Харальд Фрыдман, выконваў абавязкі сінагагальнага кантара і разніка.

Ён удасканальваў веды матэматыкі, вывучаючы статыстычныя даныя бейсбола. Яго маці ўспамінае, што нават калі ён быў маленькім дзіцем, у яго быў матэматычны талент. Калі яму было адзінаццаць гадоў, ён выйграў арфаграфічнае спаборніцтва штата. У сярэдняй школе ён быў рэдактарам школьнай газеты і, як выдатны вучань, ён выступіў з заключнай прамовай на школьным выпускным вечары. Да таго ж ён самастойна вывучыў вышэйшую матэматыку і паказаў найлепшы вынік у штаце па экзамену SAT (ён атрымаў 1590 балаў). Штат Паўднёвая Караліна назваў яго адным са сваіх найлепшых саксафаністаў. Вядома таксама, што Бернанке спрабаваў сябе як літаратар і працаваў над раманам.

Бернанке паступіў у Гарвардскі ўніверсітэт, хоць спачатку яго бацькі не хацелі, каб ён там вучыўся. Яны асцерагаліся, што яго захопяць студэнцкія пратэсты, і ён страціць сувязь з іўдаізмам. Яго бацькі хацелі, каб Бернанке вучыўся бліжэй да дому, ва ўніверсітэце ў Паўднёвай Караліне. Аднак выкладчык Гарварда Кенет Манінг пераканаў бацькоў Бэна ў тым, што яму трэба вучыцца ў Гарвардзе, куды ён і паступіў.

Вышэйшая адукацыя

У Гарвардзе Бернанке быў выдатным, руплівым студэнтам. Ён атрымаў ступень бакалаўра эканомікі з адзнакай (summa cum laude) у 1975 годзе. Спачатку ён вырашыў вывучаць эканоміку, аднак потым перадумаў і пачаў вывучаць англійскую мову і матэматыку. Яго сябры кажуць, што яго цікавасць да англійскай мовы паказвае яго любоў да мовы. Кажуць, што гэта незвычайная рыса для эканаміста, і калі Бернанке стаў старшынёй Федэральнай рэзервовай сістэмы, людзі заўважылі, што ў адрозненне ад папярэдніх старшыняў Бернанке здольны ясна выкладаць планы і палітыку гэтага агенцтва.

У 1979 годзе Бернанке атрымаў ступень доктара філасофіі ў галіне эканомікі ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце. У аспірантуры Бернанке вывучаў манетарную эканоміку. Тэма дысертацыі — «Доўгатэрміновыя абавязацельствы, дынамічная аптымізацыя і эканамічныя цыклы» (англ.: «Long-term Commitments, Dynamic Optimization, and the Business Cycle»). Навуковым кіраўніком Бернанке быў Стэнлі Фішэр.

Кар’ера

Пасля атрымання доктарскай ступені Бернанке выкладаў у Стэнфардскім універсітэце з 1979 года па 1985 год. З 1985 года па 2002 год Бернанке выкладаў у Прынстанскім універсітэце, а з 1996 года па 2002 год быў загадчыкам кафедры эканомікі Прынстана.

У 2002 годзе Бернанке стаў членам Савета кіраўнікоў Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША (ФРС). У Савеце кіраўнікоў Бернанке цесна супрацоўнічаў са старшынёй ФРС Аланам Грынспенам.

У 2005—2006 гадах займаў пасаду старшыні Савета эканамічных кансультантаў пры Белым доме.

Бэн Бернанке, 2013 год.

У 2006 годзе прэзідэнт Джордж Буш прапанаваў Бернанке пасаду старшыні ФРС. У амерыканскім Сенаце выбар Буша быў ухвалены практычна аднагалосна (супраць прызначэння быў пададзены толькі адзін голас). 1 лютага 2006 года Бернанке стаў старшынёй ФРС.

25 жніўня 2009 года прэзідэнт ЗША Барак Абама прапанаваў прызначыць старшынёй ФРС Бэна Бернанке на другі тэрмін. 28 студзеня 2010 года сенат ЗША зацвердзіў Бернанке старшынёй ФРС большасцю 70 супраць 30.

Яго паўнамоцтвы скончыліся ў студзені 2014 года, сам ён неаднаразова заяўляў, што не збіраецца заставацца на трэці тэрмін.

У красавіку 2015 года стаў саветнікам у фінансавых кампаніях Citadel і Pimco.

У кастрычніку 2015 года выдаў мемуары «The Courage to Act: A Memoir of a Crisis and Its Aftermath»[10].

Ганаровы доктар Прынстана (2016)[11].

Погляды на эканоміку

Бернанке прытрымліваецца кансерватыўных поглядаў на эканоміку, хоць яго калегі сцвярджаюць, што, прымаючы свае рашэнні, ён кіруецца не прыхільнасцямі, а фактамі. Метады Бернанке не падобныя на метады Грынспена. Грынспен кіраваўся сваёй інтуіцыяй, а Бернанке кіруецца матэматычным аналізам. З’яўляецца бачным прадстаўніком кейнсіянства.

Бернанке напісаў кнігу пра Вялікую дэпрэсію «Essays on the Great Depression». Як і Мілтан Фрыдман, Бернанке лічыць, што вялікая дэпрэсія была асабліва цяжкай і доўгай з-за памылак Федэральнай рэзервовай сістэмы. Ён мяркуе, што Федрэзерву трэба было павялічваць грашовую масу.

Асабістае жыццё

Бернанке жанаты, у яго двое дзяцей. Яго жонка Ганна (Anna Bernanke) вучылася ў каледжы Уэлслі (Wellesley College) і Стэнфардскім універсітэце. Яго сын Джоэл (Joel Bernanke, нар. 1982) вучыўся ў медыцынскай школе. Дачка Аліса (Alissa Bernanke, нар. 1986[12]) вучылася ў каледжы Святога Іаана (St. John’s College).

У вольны час Бернанке любіць гуляць у сквош.

У адрозненне ад Алана Грынспена, які быў своеасаблівай знакамітасцю падчас свайго старшынства, Бернанке вядзе даволі закрыты лад жыцця.

Працы

Зноскі

  1. Ben Bernanke // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ben Shalom Bernanke // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Ben S. Bernanke // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Ben Bernanke Biography // biography.com
  5. Ben S. Bernanke
  6. At Harvard, They Hail a Fed Chief // The New York Times / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2008. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
  7. The Philadelphia Inquirer // The InquirerPHL: 2006. — P. C02. — ISSN 0885-6613; 2165-1728
  8. Бен Бернанке: вертолет и голубь (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2015.
  9. Press release: The Prize in Economic Sciences 2022
  10. Бен Бернанке издал мемуары (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2016. Праверана 15 студзеня 2016.
  11. Princeton awards six honorary degrees (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2021.
  12. Ben Bernanke Fast Facts (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 20192019-12-23. Праверана 10 кастрычніка 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі ЗША
Катэгорыя·Эканамісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Стэнфарда
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Кейнсіянцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 снежня
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы
Катэгорыя·Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Стыпендыяты Гугенхайма
Катэгорыя·Выкладчыкі Нью-Ёркскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Выпускнікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Джорджыі
Катэгорыя·Эканамісты ЗША
Катэгорыя·Асобы