wd wp Пошук:

Мілтан Фрыдман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фрыдман. Мілтан Фрыдман (англ.: Milton Friedman; 31 ліпеня 1912, Бруклін — 16 лістапада 2006) — амерыканскі эканаміст, вядомы сваімі працамі ў мікраэканоміцы, макраэканоміцы, гісторыі эканомікі, статыстыцы, а таксама актыўнай абаронай эканамічнага і палітычнага лібералізма.

У сваёй працы Капіталізм і свабода (1962) ён заклікаў да мінімізацыі ролі ўраду ў свабодным рынку дзеля палітычнай і грамадскай свабоды. У 1976 годзе Фрыдман стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1976) «за дасягненні ў даследванні спажывецтва, гісторыі грашовага абарачэння, а таксама за практычную дэманстрацыю складанасці палітыкі эканамічнай стабілізацыі».[11]

Біяграфія

Мілтан Фрыдман нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў беднай сям’і яўрэйскіх эмігрантаў з Украіны. Скончыў Універсітэт Рутгерса з дыпломам па матэматыцы. Працягнуў навучанне ў Чыкагскім універсітэце, дзе атрымаў ступень магістра эканомікі.

З 1937 г. працаваў у Нацыянальным бюро эканамічных даследванняў.

У 1946 г. атрымаў ступень доктара ў Калумбійскім універсітэце.

Пад час Другой Сусветнай вайны працаваў у міністэрстве фінансаў ЗША, потым у складзе групы даследчых-статыстыкаў, што выконвалі замову міністэрства абароны.

У 1946 стаў прафесарам Чыкагскага ўніверсітэта, дзе працаваў да сваёй адстаўкі ў 1977 годзе. Якраз у той перыяд сфарміравалася так званая Чыкагская эканамічная школа, яскравым прадстаўніком якой быў сам Фрыдман.

Быў кансультантам ураду ЗША па Плане Маршала, эканамічным саветнікам прэзідэнтаў Ніксана і Рэйгана. Вёў калонку ў часопісе Newsweek у 19661984. Працаваў у Гувераўскім універсітэце рэвалюцыі, вайны і міру пры Стэнфардскім універсітэце.

Жонка Мілтана Фрыдмана Роза Фрыдман і яго сын Дэвід Фрыдман таксама з’яўляюцца вядомымі эканамістамі-лібераламі.

Навуковая дзейнасць

Фрыдман стаў вядомым праз распрацаваную ім Колькасную тэорыю грошай, паводле якой грашовае абарачэнне вызначае намінальны кошт вытворчасці. Мілтан Фрыдман лічыцца адным з пачынальнікаў тэорыі манетарызму, якая прызнавала кіраванне грашовым абаротам найважнейшым фактарам кіравання эканомікай.

Таксама важным унёскам Фрыдмана ў развіццё эканамічнай навукі ёсць яго праца над функцыяй спажывання і гіпотэзай перманентнага даходу (1957), крытыка мадэлі Крывой Філіпса і распрацоўка канцэпцыі натуральнага ўзроўню беспрацоўя (1968).

Працы

Кнігі і артыкулы для шырокай аўдыторыі

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118535625 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Milton Friedman, economist, dies aged 94 // Financial TimesNikkei Inc., 2006. — ISSN 0307-1766; 1476-8844
  4. https://archive.org/details/openmind_ep494
  5. http://www.legacy.com/obituaries/sfgate/obituary.aspx?pid=173292483
  6. http://www.theguardian.com/business/2006/nov/16/usnews.internationalnews
  7. Find a Grave — 1995. Праверана 11 студзеня 2022.
  8. Pinochet - Thatcher’s ally // BBC News Online — 1998.
  9. Brooklyn College Firsts: Marshall and Rhodes // The New York Times / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1991. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
  10. NNDB — 2002.
  11. Nobelprize.org

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (34):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брукліне
Катэгорыя·Эканамісты XX стагоддзя
Катэгорыя·Эканамісты чыкагскай школы
Катэгорыя·Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі ЗША
Катэгорыя·Эканамісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Чыкагскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 2006 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Каліфорніі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Адама Сміта
Катэгорыя·Выпускнікі Чыкагскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Ратгерскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Сан-Францыска
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Катэгорыя·Члены Акадэміі дэі Лінчэі
Катэгорыя·Удзельнікі Таварыства «Мон Пелерын»
Катэгорыя·Дзеячы лібералізму
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 16 лістапада
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Джона Бейтса Кларка
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 ліпеня
Катэгорыя·Эканамісты ЗША
Катэгорыя·Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лібертарыянцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы