wd wp Пошук:

Стэнлі Фішэр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фішэр.

Стэнлі Фішэр (англ.: Stanley Fischer; нар. 15 кастрычніка 1943, Паўночная Радэзія) — амерыкана-ізраільскі і міжнародны эканаміст, старшыня Цэнтральнага банка Ізраіля (2005—2013), віцэ-старшыня Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША (2014—2017).

Біяграфія

Нарадзіўся 15 кастрычніка 1943 года ў Паўночнай Радэзіі ў сям’і яўрэяў — ураджэнцаў Латвіі і Літвы. Калі яму было 13 гадоў, сям’я пераехала ў Паўднёвую Радэзію, дзе ён стаў актывістам моладзевага сіянісцкага руху «Ха-Бонім Дрор». У 1960 годзе Стэнлі Фішэр прыехаў у Ізраіль па моладзевай праграме для вывучэння іўрыта ў кібуцы Мааган-Міхаэль.

Бакалаўр і магістр Лонданскай школы эканомікі; доктар філасофіі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута (1969).

Выкладаў у Чыкагскім універсітэце і Масачусецкім тэхналагічным інстытуце. Лаўрэат прэміі Б. Хармса (2002). Уваходзіць у рэдакцыйную калегію Journal of Monetary Economics.

Займаў пасаду шэф-эканаміста Сусветнага банка з 1988 па 1990 гады. У 1994—2001 гадах быў першым намеснікам кіраўніка Міжнароднага валютнага фонду. У 2002—2005 гадах працаваў у Citigroup, стаў яе віцэ-прэзідэнтам.

З 1 мая 2005 года па 30 чэрвеня 2013 года ўзначальваў Банк Ізраіля. За час працы на гэтай пасадзе Фішэр тройчы прызнаваўся найлепшым кіраўніком цэнтрабанка ў свеце па версіі часопіса Global Finance і яшчэ адзін раз — па версіі часопіса Euromoney.

У студзені 2014 года Прэзідэнт ЗША Барак Абама прызначыў Стэнлі Фішэра віцэ-старшынёй Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША. Фішэр уступіў на сваю пасаду 1 лютага 2014 года. Пайшоў у адстаўку 13 кастрычніка 2017 года.

Жанаты, трое дзяцей.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124510671 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
  2. Stanley Fischer // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Stanley Fischer // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. выгрузка даных Freebase — Google.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кіраўнікі цэнтральных банкаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Эканамісты ЗША
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Выпускнікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Прафесары Оксфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Стыпендыяты Гугенхайма
Катэгорыя·Выкладчыкі Чыкагскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Эканамісты Ізраіля
Катэгорыя·Кейнсіянцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Замбіі