wd wp Пошук:

Бэн Алерс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Алерс. Бэн Алерс (англ.: Ben Ahlers; нар. 17 жніўня 1996, Форт-Додж, Аява[1], ЗША) — амерыканскі акцёр, найбольш вядомы дзякуючы ролям у тэлесерыялах «Калі запальваюцца вулічныя ліхтары», «Універсітэт», «Інстынкт»[en] і «Вёска»[en].

Біяграфія

Бэн Алерс нарадзіўся 17 жніўня 1996 года ў Форт-Додж, штат Аява, ЗША. Ён атрымаў ступень бакалаўра ў універсітэце Мічыгана[2].

Ён пачаў здымацца ў 2017 годзе, калі ён выканаў ролю Бэна ў кароткаметражным фільме «Ганна Гарсія гуляе адну жанчыну».

У 2019 годзе ён згуляў другарадныя ролі ў дэтэктыўным тэлесерыяле «Інстынкт»[en], драматычных тэлесерыялах «Вёска»[en] і «Універсітэт».

Бэн Алерс ў 2020 годзе выканаў адну з галоўных роляў у амерыканскім крымінальна-драматычным тэлесерыяле «Калі запальваюцца вулічныя ліхтары»[3].

Фільмаграфія

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2020сКалі запальваюцца вулічныя ліхтарыWhen the Streetlights Go OnБрэд Кірхаф
2019
кар Шпацыр Walk OffБэн Ларсан
2019сУніверсітэтThe UniversityКайл
2019сВёска[en]The VillageЛіям Кэлі
2019сІнстынкт[en]InstinctБойд Картэр
2017
кар Ганна Гарсія гуляе адну жанчыну Anna Garcia Does a One Woman PlayБэн

Зноскі

  1. Ben Ahlers gets a taste of the big time in ‘The Closet’ «Messenger News» (англ.)
  2. Dear First Years: Advice from Senior Theatre Majors to the Incoming Class. «Playbill»
  3. Petski, Denise ‘When The Street Lights Go On’: Queen Latifah Among Leads As Quibi Series Sets Full Cast(нявызн.). Deadline Hollywood (23 верасня 2019). Праверана 14.10.2020.(англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі са спасылкамі на неіснуючыя парталы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Карыстальнікі Twitter
Катэгорыя·Акцёры ЗША
Катэгорыя·Артыкулы пра кінематаграфістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Мічыганскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1996 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аяве