wd wp Пошук:

Баймацкі раён

Байма́цкі раён (руск.: Баймакский район; башк.: Баймаҡ районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Баймак.

Геаграфія

Баймацкі раён мяжуе з Хайбулінскім, Зілаірскім, Бурзянскім і Абзялілаўскім раёнамі. Акрамя таго, на тэрыторыі раёна размяшчаецца горад Сібай, які, аднак, у склад раёна не ўваходзіць, утвараючы асобную гарадскую акругу. Плошча раёна складае 5630,55 км².

Гісторыя

Баймацкі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 57043 чалавекі. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (83,3 %), далей ідуць рускія (11,9 %) і татары (3,5 %).

Зноскі

  1. Russian census of 2010
  2. Население Башкортостана:XIX-XXI века: статистический сборник. — 2008. — С. 448.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Раёны Башкартастана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных