wd wp Пошук:

Абзялілаўскі раён

Абзялі́лаўскі раён (руск.: Абзелиловский район; башк.: Әбйәлил районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Аскарава.

Геаграфія

Абзялілаўскі раён мяжуе з Баймацкім, Бурзянскім, Беларэцкім і Учалінскім раёнамі, а таксама з Чалябінскай вобласцю. Плошча раёна складае 4289 км².

Гісторыя

Абзялілаўскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 44962 чалавекі. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (88,6 %), далей ідуць рускія (8,6 %) і татары (1,6 %).

Зноскі

  1. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
  2. Russian census of 2010
  3. Население Башкортостана:XIX-XXI века: статистический сборник. — 2008. — С. 448.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раёны Башкартастана
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96