wd wp Пошук:

Ганна Вадзімаўна Шарэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шарэвіч. Га́нна Вадзі́маўна Шарэ́віч (нар. 18 снежня 1985, Брэст, БССР) — беларуская і амерыканская шахматыстка, гросмайстар (2006) сярод жанчын. Чэмпіёнка Беларусі 2002, 2005, 2007 і 2011 гадоў. З вясны 2014 года прадстаўляе Амерыканскую шахматную федэрацыю.

Біяграфія

Ганна Шарэвіч нарадзілася 18 снежня 1985 у Брэсце, БССР. У шахматы пачала гуляць з пяці гадоў, першым трэнерам стаў яе бацька — Вадзім Уладзіміравіч Шарэвіч.

Неаднаразова выйгравала нацыянальны чэмпіянат у групах да 10, 14, 16 і 20 гадоў (становячыся чатыры разы чэмпіёнкай Беларусі сярод дзяўчат). Станавілася чэмпіёнкай Беларусі ў 2002, 2005 і 2007 гадах (сярод жанчын). Чатыры разы выступала за Рэспубліку Беларусь на сусветных чэмпіянатах ў 2002 і ў 2005 гадах (2002 ў Ханты-Мансійску, 2010 у Бледзе).

Скончыла Брэсцкі педінстытут.

На Кубку свету 2011 года працавала ў якасці каментатара. З 2012 года жыве ў ЗША.

Захапленні

Ганна захапляецца музыкай, кіно і спортам, марыць зняцца ў кіно і адкрыць свой дом мадэляў. Яе кумір — Анатоль Карпаў.

Зноскі

  1. ratings.fide.com Праверана 1 сакавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Шахматныя гросмайстры сярод жанчын
Катэгорыя·Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Шахматысты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 снежня