wd wp Пошук:

Мечыслаў Эдвардавіч Часноўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Часноўскі. Мечыслаў Эдвардавіч Часноўскі (18 мая 1948, в. Коцеўшчына, Валожынскі раён, Мінская вобласць — 17 кастрычніка 2021) — беларускі гісторык, дыпламат. Доктар гістарычных навук (2001). Рэктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна (2002—2014).

Біяграфія

Нарадзіўся 18 мая 1948 года ў в. Коцеўшчына Валожынскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.

У 1972 годзе скончыў гістарычны факультэт Белдзяржуніверсітэта, дзе вучыўся разам з Пятром Краўчанкам. Працаваў дырэктарам 8-гадовай школы ў в. Гірбінята Валожынскага раёна[1].

З 1975 года працаваў выкладчыкам у БДУ. Завочна закончыў аспірантуру. Кандыдат гістарычных навук з 1983 года. У 1985—1991 гадах быў дэканам факультэта павышэння кваліфікацыі БДУ. У 1987—1989 гадах адначасова з працай ва ўніверсітэце быў у выбарных органах КПБ. У 1991—1993 гадах працаваў намеснікам дэкана гістарычнага факультэта.

У 1993 годзе па прапанове Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Краўчанкі П. К. накіраваны на дыпламатычную работу ў Варшаву, дзе да 1996 года працаваў саветнікам, саветнікам-пасланнікам, Часовым павераным у справах Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.

З 1996 года — зноў у БДУ. Адзін са стваральнікаў факультэта міжнародных адносін, намеснік дэкана, дацэнт, а з 2001 года — прафесар кафедры міжнародных адносін. З лістапада 2002 года па май 2014 года — рэктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. Старшыня экспертнага савета ВАК Беларусі па гістарычнай галіне навукі.[2]

У рамках міжнародных санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі(бел. (тар.)) бел. ў Беларусі пасля здушэння апазіцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года Мечыслаў Часноўскі стаў суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка спісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасавання і прапаганду[3][4]. У сваім рашэнні Еўрапейскі савет абвінаваціў Часноўскага ў «адлічэнні студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах пасля выбараў у снежні 2010 года»[5].

Памёр 17 кастрычніка 2021 года[6]. 21 кастрычніка пасля пахавальнай святой імшы і абрада развітання са спачылым у Чырвоным касцёле Мінска ён быў пахаваны на могілках каля в. Качына.

Сям’я

Выбраная бібліяграфія

Узнагароды

Зноскі

  1. Чесновский Мечислав Эдвардович
  2. https://vak.gov.by/node/6408 Архівавана 30 студзеня 2022.
  3. Ректору БрГУ запретили въезд в Евросоюз — Общество — Брестская газета
  4. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.) . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011).
  5. .Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus, EUR-Lex(англ.) бел., 2012
  6. 17 кастрычніка 2021 гада сышоў з жыцця выдатны беларускі вучоны, дыпламат Мечыслаў Эдвардавіч Часноўскі Архівавана 18 кастрычніка 2021.
  7. Супрацоўнiкi Пасольства Архівавана 14 кастрычніка 2020.
  8. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2011 года № 491 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»
Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Дыпламаты Беларусі
Катэгорыя·Рэктары Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 17 кастрычніка
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 мая
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мінскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Выдатнікі адукацыі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі факультэта міжнародных адносін БДУ
Катэгорыя·Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валожынскім раёне
Катэгорыя·Дэканы БДУ