wd wp Пошук:

Алесь Зайка

Алесь Зайка, Аляксандр Фаміч Зайка (12 жніўня 1948, Заполле — 26 чэрвеня 2018[1], Заполле, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі краязнавец.

Біяграфія

Нарадзіўся 12 жніўня 1948 года ў в. Заполле Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.

Скончыў Косаўскую сярэднюю школу (1966), філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута (1971). Пасля службы ў арміі вярнуўся ў Заполле, працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры. Пазней загадваў школьным этнаграфічным музеем.

Усё жыццё збіраў фальклор, запісваў крылатыя словы, дыялекты, выслоўі, фатаграфаваў старыя будынкі, студні, клямкі, вокны. Зацікаўленні Алеся Зайкі ўключалі дыялекталогію, фразеалогію, парэміялогію, мікратапаніміку, фалькларыстыку і гісторыю паселішч.[1]

Укладальнік выданняў «Дыялектны слоўнік Косаўшчыны» (2011), «Населеныя пункты Івацэвіччыны» (2012), «Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны» (2013), «Прыказкі і прымаўкі, жарты і каламбуры, прыгаворкі і языкаломкі, вясельныя прымаўкі пры дзяльбе каравая, вітанні і зычэнні, ветлівыя і ласкавыя выразы, засцярогі і прысяганні, праклёны і адкляцці, жартоўныя праклёны і дражнілкі-кепікі, зневажанні і параўнанні, прыкметы народнага календара з Косаўшчыны» (2015). Аўтар кніг прозы «Дым з коміна» (2011), «Чысты чацвер» (2015). Пасмяротна выйшла кніга «Мікратапаніміка Івацэвіччыны» (2018), рыхтуецца да выдання яшчэ некалькі кніг[1].

Памёр 26 чэрвеня 2018 года ў в. Заполле Івацэвіцкага раёна. Пахаваны на могілках у Бялавічах.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Не стала Алеся Зайкі — racyja.com, 27.06.2018

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі ў Івацэвіцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Івацэвіцкім раёне
Катэгорыя·Лаўрэаты Мядовай літаратурнай прэміі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 26 чэрвеня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Івацэвіцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 жніўня
Катэгорыя·Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе