wd wp Пошук:

Броўнік

Броўнік[3] (Herminium) — род шматгадовых травяністых раслін, які ўключаны ў трыбу Orchideae сямейства Архідныя (Orchidaceae).

Батанічнае апісанне

Броўнік аднаклубневы (Herminium monorchis) — тыпавы від роду. Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Прадстаўнікі роду — невялікія шматгадовыя травяністыя расліны.

Клубні шарападобнай або даўгавата-яйкападобнай формы, з тонкімі каранямі.

Сцябло прамое, з адным ці некалькімі зялёнымі шырока-ланцэтападобнымі лістамі ля аснавання.

Кветкі сабраны на канцы сцябла ў гронкападобнае суквецце, невялікія, несамастойныя, звычайна жоўта-зялёнага колеру. Чашалісцікі амаль роўныя, цэнтральны разам з пялёсткамі ўтварае «покрыва» над песцікам. Пялёсткі звычайна мясістыя, але больш вузкія, чым чашалісцікі. Губа прырослая да кароткай калонкі. Маюцца два даўгаватых палінія з кароткай каўдыкулай.

Плод — прамая прадаўгаватая каробачка.

Арэал

Броўнікі распаўсюджаны выключна ў Еўразіі — Еўропе, Паўднёва-Заходняй, Цэнтральнай і Усходняй Азіі. 10 відаў — эндэмікі Кітая.

Таксанамія

  яшчэ 13 сямействаў
(згодна з Сістэмай APG III)
 
      26 відаў
  порядок Спаржакветныя     род Броўнік  
           
  аддзел Кветкавыя, або Пакрытанасенныя     сямейства Архідныя    
         
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 880 родаў  
     

Сінонімы

Віды

Род уключае 49 відаў[4], у тым ліку:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 64. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 Bhakta Bahadur Raskoti, André Schuiteman, Wei-Tao Jin, Xiao-Hua Jin A taxonomic revision of Herminium L. (Orchidoideae, Orchidaceae) (англ.)  // PhytoKeys : Часопіс. — 2017. — Т. 79. — С. 1–74. — ISSN 1314–2011. — DOI:10.3897/phytokeys.79.11215

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Архідныя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі