wd wp Пошук:

Броськаў

Бро́ськаў[1] (трансліт.: Brośkaŭ, руск.: Броськов) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чабатовіцкага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 28 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 46 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель.

Планоўка складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1930 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе эксперыментальнай базы «Пянчын» (цэнтр — вёска Пянчын).

Да 24 кастрычніка 2002 года ў складзе Бярвёнаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Решение Гомельского облсовета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 179 «Об упразднении Бервеновского и Заболотского сельсоветов Буда-Кошелевского района и изменении границ Чеботовичского и Широковского сельсоветов Буда-Кошелевского района»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Чабатовіцкі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з разыходжаннем каардынат з Вікідадзенымі
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна