wd wp Пошук:

Бой пад Валнавахай

Бой пад Валнавахай — напад прарасійскіх сепаратыстаў на сілы антытэрарыстычнай аперацыі блізу горада Валнаваха bebe-x-old Данецкай вобласці Украіны, які адбыўся прыкладна а 4:30 раніцы 22 мая 2014[5]. У выніку нападу загінулі 18 вайскоўцаў 51-й асобнай механізаванай брыгады Узброеных сіл Украіны, 1 чалавек з ліку нападнікаў[4].

Страты ў баі пад Валнавахай сталі найбуйнейшымі ад пачатку АТА[6] і найбуйнейшымі на той момант у сучаснай гісторыі ўкраінскай арміі[7]. Пракуратура Паўднёвага рэгіёна па наглядзе за законамі ў ваеннай сферы распачала крымінальную справу па частцы 3 артыкула 258 (тэрарыстычны акт, які прывёў да гібелі людзей) і па частцы 2 артыкула 425 (службовая халатнасць) Крымінальнага кодэкса Украіны[8].

29 мая выконваючы абавязкі міністра абароны Украіны Міхаіл Коваль beuk заявіў, што 51-я асобная механізаваная брыгада Узброеных сіл Украіны пасля бою была выведзена з зоны АТА[9], аднак 10 чэрвеня стала вядома, што байцы брыгады былі вернуты ў раён баявых дзеянняў[10].

Бой

У ноч з 21 на 22 мая (прыкладна каля 4 і 6[11] гадзінамі раніцы) на лагер 51-й асобнай механізаванай брыгады УСУ, які знаходзіўся паміж пасёлкамі Ольгінка beuk і Уладзіміраўка непадалёк ад рэгіянальнага ландшафтнага парка Вялікаанадольскі лес beuk, напалі ўзброеныя прыхільнікі ДНР[12]. Відавочцы паведамлялі, што баевікі прыбылі на 2 джыпах і 2 інкасатарскіх аўтамабілях[12][13] (імаверна «ПрыватБанку beuk»[14]). Паводле іншых дадзеных яны прыбылі на трох аўтамабілях[15] або на дзвюх браніраваных інкасатарскіх машынах[16], якія ўкраінскія вайскоўцы, імаверна, прапусцілі праз блокпост, пасля чаго былі расстраляны ва ўпор[17], а параненыя дабіты[18].

Баевікі вялі масіраваны агонь са стралковай зброі, процітанкавых гранатамётаў beru, кулямётаў, мінамётаў, ПЗРК beru і кідалі ручныя гранаты па лагеры сіл АТА; падчас нападу адзін са снарадаў трапіў у баявую машыну, у выніку чаго здэтанаваў боекамплект[19][20]. На месца бою быў накіраваны санітарны транспарт для аказання медыцынскай дапамогі параненым і іх эвакуацыі ў медыцынскія ўстановы[21].

Паводле сведчанняў уцалелых удзельнікаў бою, сепаратысты напалі на лагер сіл 51-й асобнай механізаванай брыгады ноччу. Сцвярджаецца, што падчас бою ўкраінскія вайскоўцы не стралялі на паражэнне, бо ва Украіне не абвешчана вайна, ажыццяўляліся толькі папераджальныя стрэлы ў паветра і па нагах тых, хто нападаў. Параненых ўкраінскіх вайскоўцаў дабівалі снайперы, якія размясціліся па абодва бакі ад месца бою ў лесе[22].

Падмацаванне ў выглядзе верталётаў Мі-8 прыбыло на месца бою ўжо пасля яго завяршэння[23]. Таксама ў інтэрнэце з’явілася відэа, паводле якога ўкраінскія верталётчыкі памылкова абстралялі тэрыторыю, дзе знаходзіліся ўцалелыя байцы 51-х асобнай механізаванай брыгады, прыняўшы іх за баевікоў[24].

Аналіз і прычыны

Кадр пасля бою

Паводле паведамлення Міністэрства абароны Украіны сепаратысты мелі мэтай прарваць кальцо сіл АТА, аднак украінскім вайскоўцам удалося адбіць атаку і ўтрымаць кантроль над блокпастом[25]. Гэтае меркаванне таксама пацвердзілі сакратар СНБА Андрэй Парубій[26] і выконваючы абавязкі Прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў[17]

Паводле інфармацыі, апублікаванай галоўным рэдактарам партала Censor.net.ua Юрыем Бутусавым, колькасць тых, хто напаў на лагер украінскіх вайскоўцаў, магла быць большай за 100 чалавек. Сярод прычын нападу і значных чалавечых страт ваенныя эксперты назвалі нізкі ўзровень баявой і тактычнай падрыхтоўкі, адсутнасць разведкі мясцовасці, адсутнасць належнага тэхнічнага забеспячэння, адсутнасць ўзаемадзеяння з іншымі падраздзяленнямі, якія маглі б прыйсці на дапамогу і адсутнасць баявога ахоўвання[2].

Расійскі ваенны журналіст Аркадзь Бабчанка beru прычынай знішчэння украінскіх вайскоўцаў назваў некампетэнтнасць дзеянняў камандавання ва ўмовах партызанскай вайны, у прыватнасці рашэнне пра начлег ля дарогі[27]. Выконваючы абавязкі міністра абароны Украіны Міхаіл Коваль заявіў, што прычынай вялікіх чалавечых страт падчас бою стала недаўкамплектацыя і нізкая баяздольнасць асабістага складу брыгады[28]. Акрамя таго, у інтэрнэце было апублікавана відэа, на якім днём напярэдадні бою ў сваім лагеры ўкраінскія вайскоўцы размаўляюць з мясцовымі жыхарамі-прыхільнікамі ДНР[29].

Страты

Раніцай 22 мая аб гібелі 8 і раненні 18 украінскіх вайскоўцаў на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў ваенны журналіст Дзмітрый Тымчук beru[30]; пазней Аляксандр Турчынаў заявіў аб 13 загінулых з украінскага боку[31]. Дэпартамент аховы здароўя Данецкай АДА паведаміў аб гібелі 16 і раненні 32 чалавек, прыналежнасць якіх не ўдакладняецца[32]. У прэс-службе ДНР паведамілі, што падчас бою загінулі 20 чалавек, 42 атрымалі раненні, аднак кіраўніцтва ДНР не пацвердзіла ўдзелу сваіх людзей у нападзе[33].

Намеснік міністра аховы здароўя beuk Украіны Руслан Салюцін паведаміў аб смерці 17-га вайскоўца[34]; 23 мая з’явілася інфармацыя пра смерць 18-га ўдзельніка бою[3]. Акрамя таго, намеснік міністра заявіў, што 18 параненых вайскоўцаў дастаўлены ў бальніцы Харкава і Днепрапятроўска, астатнія 6 былі шпіталізаваныя ў бальніцы Валнавахі bebe-x-old, яшчэ 6 цяжкапараненых — у бальніцы Данецка[35]. Міністр унутраных спраў Арсен Авакаў паведамляў пра спробы прыхільнікаў ДНР вывезці параненых вайскоўцаў са шпіталя ў Валнавасе[36].

Акрамя чалавечых страт сілы АТА страцілі 3 БМП, грузавы аўтамабіль ЗІЛ, было таксама расстраляна 2 машыны хуткай дапамогі been і мікрааўтобус beru[20]. Паводле паведамлення Ігара Безлера («Беса») падчас нападу загінуў адзін з «апалчэнцаў»[4].

Афіцыйна апублікаваныя імёны 12 загінулых ўкраінскіх вайскоўцаў[37]; у СМІ таксама былі прыведзеныя імёны яшчэ 4 загінулых; імёны іншых застаюцца невядомымі.

Імя[37]г/нЗванне[38]Функцыя[38]
Палінкевіч Леанід Аляксандравіч1984МаёрКамандзір батальёна
Аўчарук Уладзімір Барысавіч
?
Малодшы лейтэнантКамандзір узводу
Артымук Аляксандр Іванавіч1977Старшы сяржантКамандзір аддзялення
Ёўзік Дзмітрый Васілевіч1983Малодшы сяржантНамеснік камандзіра баявой машыны, наводчык-аператар
Бандарук Мікола Пятровіч1991СалдатНаводчык
Грыцук Міхаіл Міхайлавіч1984СалдатРазведчык
Зарадзюк Уладзімір Уладзіміравіч1991СалдатКулямётчык
Лішчук Віталь Леанідавіч[39]
?
Салдатняма інфармацыі
Марыніч Віталь Пятровіч
?
СалдатРазведчык
Махнавец Віталь Іванавіч[39][40]1981Салдатняма інфармацыі
Нячыпарук Андрэй Дзмітрыевіч
?
СалдатВадзіцель-санітар
Азеранчук Леанід Віктаравіч
?
СалдатРазведчык
Папоў Павел Уладзіміравіч1991СалдатСтралок, памочнік гранатамётчыка
Пракапчук Уладзімір Іванавіч1991СалдатМеханік-вадзіцель
Шкрыбляк Дзмітрый[41]
?
Салдатняма інфармацыі
Кузьмін Любамір[42]
?
няма інфармацыіВадзіцель

Арганізацыя

За дзень да нападу на лагер 51-й асобнай механізаванай брыгады мясцовыя прыхільнікі ДНР правялі пэўныя разведвальныя мерапрыемствы, размаўляючы з украінскімі вайскоўцамі, якія адпачывалі ўздоўж трасы[29].

Адзін з лідараў сепаратыстаў Павел Губараў beru адмовіў датычнасць да нападу на лагер сіл АТА «апалчэнцаў», абвінаваціўшы ў правакацыі «Правы сектар», аднак пазней на сайце брытанскай газеты «Daily Mail been» з’явілася відэа, на якім адказнасць за знішчэнне украінскіх вайскоўцаў узяў на сябе чалавек у балаклаве, які назваўся «Бесам» (Ігар Безлер)[43][44]:

" Мы знішчылі блокпост украінскай арміі, які знаходзіўся на землях Данецкай Народнай Рэспублікі.
"

У інтэрнэце была распаўсюджана інфармацыя, што арганізацыяй нападу на ўкраінскіх вайскоўцаў займаўся жыхар мястэчка Ольгінка Дзмітрый Бударын, якога вінавацяць у гандлі наркотыкамі[45]; пазней Дзмітрый Бударын адмаўляў сваё дачыненне да арганізацыі нападу[46]. Тэлеканал «Расія-1» датычнымі да расстрэлу ўкраінскіх вайскоўцаў назваў байцоў спецбатальёна «Данбас», адзначыўшы таксама, што сярод тых, хто прыехаў на інкасатарскіх аўтамабілях, былі і байцы спецбатальёна «Дняпро»[47].

Лідар ваеннага крыла ДНР Ігар Стралкоў пацвердзіў расстрэл баевікамі ўкраінскіх вайскоўцаў пад Валнавахай[48][49].

Рэакцыя

Старшыня Службы бяспекі Украіны Валянцін Налівайчанка назваў напад на вайскоўцаў тэрарыстычным актам[50]:

" Расстрэл нашых вайскоўцаў, які адбыўся каля Валнавахі, гэта тэрарыстычны акт, гэта цынічны расстрэл украінскіх вайскоўцаў, якія знаходзіліся на сваёй зямлі, адпаведна дзейнічалі з мясцовым насельніцтвам.
"

Сваю занепакоенасць у сувязі з падзеямі ў Валнавасе выказаў Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун, заклікаўшы бакі канфлікту засяродзіць увагу на забеспячэнні правядзення прэзідэнцкіх выбараў у мірнай і чэснай атмасферы[51].

Памяць

У сувязі з гібеллю ваеннаслужачых 23 і 24 мая ў Валынскай вобласці і 23, 24 і 25 мая ў Ровенскай вобласці аб’яўлена жалоба[52].

26 мая пры ўдзеле некалькіх тысяч вайскоўцаў і цывільных асоб адбылася цырымонія развітання з загінулымі ў баі на Тучынскім палігоне ў Роўне, куды целы 17 вайскоўцаў былі дастаўлены 2 ваенна-транспартнымі самалётамі[53]. 27 мая на Тэатральнай плошчы beru Луцка пры ўдзеле 3 тысяч мясцовых жыхароў адбылася грамадская паніхіда па 4 загінулых лучанах: Дзмітрыю Ёўзіку, Уладзіміру Зарадзюку, Віталю Махноўцу і Уладзіміру Пракапчуку[54][55].

31 мая, на дзявяты дзень пасля бою, на яго месцы мясцовыя актывісты правялі жалобную цырымонію; яны таксама паведамілі, што плануюць правесці падобныя мерапрыемствы на саракавы дзень і гадавіну гібелі ўкраінскіх вайскоўцаў. Паведамлялася аб выдзяленні сродкаў мясцовымі мецэнатамі на ўстаноўку помніка ў памяць аб загінулых украінскіх вайскоўцах[56].

Спасылкі

Тапаграфічныя карты

Заўвагі

  1. Health Ministry reports 16 Ukrainian soldiers killed in Donetsk Oblast; Luhansk Oblast declares martial law (нявызн.). KyivPost (22 мая 2014). Праверана 8 чэрвеня 2014. (англ.)
  2. 1 2 Трагедия в Волновахе: война - не пикник на обочине (нявызн.). Цензор.нет (22 мая 2014). Праверана 6 чэрвеня 2014. (руск.)
  3. 1 2 Кількість загиблих у бою під Волновахою зросла до 18 людей (нявызн.) (недаступная спасылка). 112.ua (23 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 7 чэрвеня 2014.
  4. 1 2 3 4 Подполковник ГРУ Игорь Безлер взял ответственность за бой под Волновахой (нявызн.). Подробности (23 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014. (руск.)
  5. Расправа под Волновахой: бей слабых (нявызн.). УНІАН (23 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014. (руск.)
  6. Найбільші втрати під час АТО: в боях під Волновахою загинули 16 військових (нявызн.). УНІАН (22 мая 2014). Праверана 7 чэрвеня 2014.
  7. Украинская армия понесла самые большие потери в своей истории (нявызн.). Вести (23 мая 2014). Праверана 8 чэрвеня 2014. (руск.)
  8. “Теракт и халатность”. Прокуратура начала расследование по факту нападения боевиков на украинских солдат под Волновахой (нявызн.). ОстроВ (22 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014. (руск.)
  9. Вояків, які вижили під Волновахою, вивели з АТО (нявызн.). ТВi (29 мая 2014). Праверана 7 чэрвеня 2014.(недаступная спасылка)
  10. Військові розстріляної під Волновахою бригади повернулися в зону АТО (нявызн.). УНІАН (10 чэрвеня 2014). Праверана 10 чэрвеня 2014.
  11. У Волновасі на Донеччині бойовики застрелили 8 силовиків (нявызн.). Zaxid.net (22 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
  12. 1 2 Поблизу Волновахи пройшли бої, загинули 8 українських військових - ЗМІ (нявызн.). Українська правда (22 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
  13. Боевики ДНР расстреляли украинских солдат под Волновахой (нявызн.). ОстроВ (22 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014. (руск.)
  14. Терористи на Донеччині підірвали машину українських військових, загинуло 9 силовиків - Міноборони (нявызн.). Newsru.ua (22 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
  15. Россиян, стрелявших под Волновахой, будут судить за теракт - СБУ (нявызн.). Ліга.НОВОСТИ (23 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014. (руск.)
  16. “Чорний четвер” української армії: під Волновахою загинули 16 військових (нявызн.). 112.ua (22 мая 2014). Праверана 7 чэрвеня 2014.(недаступная спасылка)
  17. 1 2 У бою на Донбасі загинули щонайменше 16 військових (нявызн.). BBC Україна (22 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
  18. Вбивство військових під Волновахою було показовим - очевидець (нявызн.). УНІАН (23 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
  19. Міноборони повідомило подробиці сутичок біля Волновахи і Рубіжного (нявызн.). Корреспондент.net (22 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
  20. 1 2 Військові розповіли, як виносили товаришів по службі з поля бою під Волновахою (нявызн.). ТСН (22 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
  21. Уночі терористи атакували блокпост і колону техніки біля Волновахи: є загиблі та поранені (нявызн.) (недаступная спасылка). Коментарі (22 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2014. Праверана 2 чэрвеня 2014.
  22. Поранені на Донеччині волиняни розповіли, як їх розстрілювали (нявызн.) (недаступная спасылка). Волинська правда (29 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2014. Праверана 6 чэрвеня 2014.
  23. Терористи напали на блокпост на Донеччині. Є вбиті та поранені, — джерело (нявызн.). Канал новин 24 (22 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
  24. Українська авіація помилково обстріляла розгромлений терористами пост військових під Волновахою (нявызн.). УНІАН (23 мая 2014). Праверана 8 чэрвеня 2014.
  25. Військовослужбовці Збройних Сил України не допустили прориву диверсійно-терористичних груп з кільця оточення (нявызн.). Міноборони України (22 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2014. Праверана 2 чэрвеня 2014.
  26. Сепаратисти намагалися захопити місто Волноваха Донецької області, - Парубій (нявызн.). РБК Україна (22 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
  27. Колонна украинских военных под Волновахой была уничтожена из-за их некомпетентности – военный журналист (нявызн.). ОстроВ (22 мая 2014). Праверана 6 чэрвеня 2014. (руск.)
  28. Коваль назвав причини загибелі бійців 51-ї бригади під Волновахою (нявызн.). УНІАН (30 мая 2014). Праверана 7 чэрвеня 2014.
  29. 1 2 Як терористи напередодні бою під Волновахою проводили розвідку (нявызн.). Espresso.tv (22 мая 2014). Праверана 8 чэрвеня 2014.
  30. На Донеччині триває активна фаза АТО: серед українських військових 8 загиблих (нявызн.). iPress (22 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
  31. Турчинов повідомив про 13 загиблих силовиків у бою біля Волновахи (нявызн.). Дзеркало тижня (22 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
  32. Під Волновахою у результаті нічних боїв загинули 20 людей, понад 40 поранені, - “ДНР” (нявызн.) (недаступная спасылка). 112.ua (22 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 7 чэрвеня 2014.
  33. МОЗ: Кількість загиблих під Волновахою досягла 17 (нявызн.). День (23 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
  34. Кількість загиблих під Волновахою сягнула 16 чоловік, - МОЗ (нявызн.). Zaxid.net (22 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
  35. Люди Безлера намагалися вивезти поранених українських солдатів з лікарні в Волновасі, - Аваков (нявызн.). 112.ua (24 мая 2014). Праверана 7 чэрвеня 2014.(недаступная спасылка)
  36. 1 2 В Інтернет виклали списки загиблих і поранених під Волновахою (нявызн.). Gazeta.ua (23 мая 2014). Праверана 6 чэрвеня 2014.
  37. 1 2 В Інтернеті опублікували списки загиблих і поранених під Волновахою (нявызн.) (недаступная спасылка). Inforesist (23 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2014. Праверана 9 чэрвеня 2014.
  38. 1 2 Список загиблих і поранених волинян у бою під Волновахою (нявызн.). Вісник (22 мая 2014). Праверана 9 чэрвеня 2014.
  39. Фото загиблих під Волновахою волинян (нявызн.). ВолиньPost (26 мая 2014). Праверана 9 чэрвеня 2014.
  40. Під Волновахою загинув 21-річний Дмитро Шкрібляк зі Снятинщини. Похорон — завтра (нявызн.). Вікна.if.ua (26 мая 2014). Праверана 9 чэрвеня 2014.
  41. Солдата, який загинув під Волновахою, поховають у Славському (нявызн.). Zaxid.net (26 мая 2014). Праверана 9 чэрвеня 2014.
  42. Pro-Russian militants storm checkpoint and kill at least 11 (нявызн.). Daily Mail (22 мая 2014). Праверана 7 чэрвеня 2014. (англ.)
  43. Підполковник ГРУ взяв відповідальність за бійню під Волновахою (нявызн.). Українська правда (23 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
  44. Ідентифіковано людину, який направив терористів на українських солдатів під Волновахою (нявызн.). Inforesist (23 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2014. Праверана 8 чэрвеня 2014.
  45. Бударін заперечує свою причетність до вбивства військових у Волноваському районі (нявызн.) (недаступная спасылка). Преса України (23 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2014. Праверана 8 чэрвеня 2014.
  46. ДЕЗА ДНЯ, 23 травня. ЗМІ Росії: «Під Волновахою українці розстріляли своїх» (нявызн.). Радіо Свобода (23 мая 2014). Праверана 7 чэрвеня 2014.
  47. Игорь Стрелков — «Комсомольской правде»: «Меня приказано уничтожить во что бы то ни стало» (руск.)
  48. ИГОРЬ СТРЕЛКОВ — ВОЛНОВАХА НАША РАБОТА (руск.)
  49. Наливайченко: події під Волновахою – це теракт (нявызн.). Радіо Свобода (23 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
  50. Генсекретар ООН стривожений через теракт на Донбасі (нявызн.). Espreso.tv (23 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
  51. У Волинській та Рівненській областях оголошено Дні жалоби (нявызн.). Міноборони України (23 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2014. Праверана 2 чэрвеня 2014.
  52. Під Рівним попрощалися з військовими, загиблими під Волновахою (нявызн.). Радіо Свободи (26 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
  53. У Луцьку близько 3 тисяч людей прийшли попрощатися з військовими, убитими під Волновахою (нявызн.). УНІАН (27 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
  54. На Волині прощаються з загиблими під Волновахою (нявызн.). BBC Україна (27 мая 2014). Праверана 6 чэрвеня 2014.
  55. Местные жители установят памятник на месте гибели солдат ВС под Волновахой (нявызн.). 0629.com.ua (31 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014. (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (9):
Вайна на ўсходзе Украіны
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Вікіпедыя:Артыкулы пра канфлікты з састарэлымі параметрамі
Падзеі 22 мая
Май 2014 года
Данецкая Народная Рэспубліка
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Гісторыя Украіны
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі