wd wp Пошук:

Старшы сяржант

Пагон фельдфебеля Рускай Імператарскай Арміі
Пагон старшага сяржанта Савецкай Арміі

Старшы сяржант — воінскае званне ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і шэрагу іншых краін, па рангу вышэй за сяржанта і ніжэй за старшыну.

Ва Узброенных Сілах Рэспублікі Беларусь надаецца лепшым сяржантам, якія праслужылі на сяржанцкіх пасадах не менш за год і пры прызначэнні на пасады, на якіх штатам прадугледжана званне старшага сяржанта.

Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова «гвардыі».

Да воінскага звання вайскоўца або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе, які мае ваенна-ўліковую спецыяльнасць юрыдычнага або медыцынскага профілю, дадаюцца адпаведна словы «юстыцыі» або «медыцынскай службы».

Вядомыя старшыя сяржанты

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Воінскія званні
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Воінскія званні Узброеных сіл Расіі