wd wp Пошук:

Антымінс

Антымінс 1627 года для царквы ў Аравічах.
Антымінс (царк.-слав. антиминсъ, грэц. αντιμήνσιον) — 4-вугольная льняная цi шаўковая хуста з выявамi «Палажэння Хрыста ў труну» ў цэнтры i 4 [евангелiстаў](/Евангелісты "Евангелісты") па вуглах, з зашытымі [мошчамі](/Мошчы "Мошчы"). Прызначалася для накрыцця прастола ў царкоўным [алтары](/Алтар "Алтар"). Пры неабходнасці сам антэмінс мог выконваць функцыі прастола для царкоўнай службы. Выявы на антэмінсах маглi быць вышытыя, вытканыя, намаляваныя, надрукаваныя[[заўв 1]](/Антымінс#cite_note-2). У [Вялікім Княстве Літоўскім](/Вялікае_Княства_Літоўскае "Вялікае Княства Літоўскае") існавала практыка падпісання антэмінсаў царкоўнымі іерархамі для кантролю за іх продажам і выкарыстаннем.

Заўвагі

  1. Святар К. Нікольскі засведчыў, што адным з першых антымінсаў з надрукаванай выявай быў той, які кіеўскі мітрапаліт Іоў Барэцкі 25 сакавіка 1627 года асвяціў на здзяйсненне боскай літургіі ў царкве Раства Найсвяцейшай Багародзіцы ў сяле Аравічы на Палессі[1].

Зноскі

  1. Костантин Никольский. Об антиминсах православной русской церкви. — С.-Петербург, 1872. С. 119+уклейка

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Праваслаўе
Катэгорыя·Хрысціянства