wd wp Пошук:

Бжэсць Куяўскі

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Брэст (значэнні). Бжэсць Куя́ўскі[1] (польск.: Brześć Kujawski) — горад у цэнтральнай Польшчы, уваходзіць у склад Улацлаўскага павета Куяўска-Паморскага ваяводства. Сядзіба вяскова-гарадcкой гміны Бжэсць Куяўскі. Размешчаны на правабярэжжа ракі Зглавёнчкі, каля ўпадзення яе ў Віслу. Плошча складае 7,04 км². Насельніцтва — 4521 чалавек (2006).

Гісторыя

Эрык Дальберг Бжэсць Куяўскі. Панарама, 1657.

Мясцовасць заселена з часоў неаліту. Першыя згадкі пра горад сустракаюцца даволі рана. З XIII стагоддзя — тут знаходзілася важная абарончая крэпасць і рэзідэнцыя князя Куявіі. Тут у 1228 годзе князь мазавецкі і куяўскі Конрад падараваў Тэўтонскаму ордэну Холмскую зямлю, а ў 1236 годзе аддаў Куявію свайму сыну Казіміру I Куяўскаму, пасля смерці якога гэты горад з наваколлямі адышоў да яго сына яго, Уладзіслава Лакетка.

У 12951796 гадах Бжэсць Куяўскі быў цэнтрам Бжэсць-Куяўскага ваяводства. У 1332 годзе горад быў захоплены і разрабаваны Тэўтонскім ордэнам, але ў 1348, паводле Калішскага мірнага дагавора, вернуты Польшчы. У 1426 годзе Ягайла склікаў тут сойм, які радзіўся наконт пераходу ў спадчыну прастола, а ў 1435 заключаны выгодны для Польшчы мір з ордэнам.

Паўночная вайна спустошыла горад.

Касцёл

Пасля Венскага кангрэса перайшоў пад уладу Расійскай імперыі і стаў афіцыйна называцца Брэст-Куяўск (руск.: Брест-Куявск). Пазаштатны (беспавятовы) горад Улацлаўскага павета Варшаўскай губерні. Паводле першага Усерасійскага перапісу 1897 года ў горадзе пражывалі 2106 чалавек.

У пачатку XX стагоддзя ў Брэст-Куяўску дзейнічалі 2 рымска-каталіцкія касцёлы (з якіх адзін, закладзеная ў 1240 годзе, яшчэ захоўваў сваю першапачатковую архітэктуру), капліца, пачатковае вучылішча, багадзельня, турма і машынабудаўнічы завод. З 1918 года ў складзе Польскай Рэспублікі.

У час нацысцкай акупацыі ў горадзе было створана гета, а сам горад тады называўся ням.: Brest-Kujawien (1939—1942), а пазней ням.: Brest (Wartheland) (1943—1945).

Эканоміка

У горадзе размешчаны прадпрыемствы па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і металаапрацоўцы, да красавіка 2008 года ў горадзе яшчэ дзейнічаў цукровы завод.

Тапаграфічныя карты

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Улацлаўскага павета
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Куяўска-Паморскага ваяводства
Катэгорыя·Бжэсць Куяўскі (гміна)