wd wp Пошук:

Эрык Дальберг

Э́рык Дальберг (шведск.: Erik Jönsson Dahlbergh; 10 кастрычніка 1625 — 16 студзеня 1703) — шведскі ваенны інжынер і мастак-баталіст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Стакгольме. Вучыўся ў парафіяльных лютэранскіх школах, з 11 гадоў у бухгалтарскай школе ў Гамбургу. З 16 гадоў на службе ў адміністрацыі шведскага Заходняга Памор’я, у 20 гадоў атрымаў афіцэрскае званне. З 1648 года ў Франкфурце-на-Майне, кантраляваў спагнанне з Імперыі вялікай кантрыбуцыі паводле ўмоў Вестфальскага міру. Тут вывучаў матэматыку, архітэктуру, жывапіс і фартыфікацыйнае мастацтва, замежныя мовы. З 9 ліпеня 1656 па 13 ліпеня 1657 года ў дзеючай арміі на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Фактычна займаў пасаду генеральнага кватармайстра.

Стварыў некалькі дзясяткаў гравюр, якія падрабязна асвятляюць дзеянні шведскай арміі пад час Першай Паўночнай вайны, у тым ліку: прарыў шведамі акружэння злучаных польска-літоўскіх войскаў на чале з Стэфанам Чарнецкім, Ежы Любамірскім і Паўлам Сапегам пад Сандамірам 4 красавіка 1656 года; бітву пад Філіпавам (22 кастрычніка 1656 года) у якой войскі шведскага фельдмаршала Густава Ота Штэйнбока і брандэнбургскага генерала Георга Фрыдрыха фон Вальдэка разбілі 12-тысячнае войска ВКЛ на чале з Вінцэнтам Гасеўскім. Выява аблогі Брэста 21 мая (11 мая па старым стылі) 1657 года — самая каштоўная графічная крыніца па гісторыі гораду дарасійскіх чаоў. Перанесеныя на медзь, гравюры Дальберга набылі шырокую вядомасць у Еўропе дзякуючы твору нямецкага гісторыка Самуэля Пуфендорфа (16321694) De rebus a Carlo Gustavo gestis (выдавецтва Крыстафа Рыгеля, Нюрнберг, 1696), у якім былі выкарыстаныя як ілюстрацыі.

Аўтар дыярыуша, які змяшчае ў тым ліку падрабязныя звесткі пра аблогу і захоп Брэста 1923 мая 1657 года.

Дальберг удала ваяваў і зарэкамендаваў сябе добрым грамадзянскім адміністратарам, да канца жыцця паспеў атрымаць званне генерала артылерыі, баронскую годнасць, а вяршыняй яго разнастайнай дзейнасці была пасада губернатара шведскіх Інфлянтаў (паўночнай Латвіі і Эстоніі). Памёр у Стакгольме.

Зноскі

  1. 1 2 RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. 1 2 3 4 Erik J Dahlbergh — 1917.
  3. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі 16 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Пахаваныя ў лене Стакгольм
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стакгольме
Катэгорыя·Памерлі ў Стакгольме
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Інжынеры Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумара тома
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Ваенныя Швецыі
Катэгорыя·Мастакі Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1625 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1703 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак