wd wp Пошук:

Бернард Хайтынк

Бе́рнард Ё́хан Хе́рман Ха́йтынк (Bernard Johan Herman Haitink; 4 сакавіка 1929 — 21 кастрычніка 2021) — нідэрландскі дырыжор.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Амстэрдаме, навучаўся ў Амстэрдамскай кансерваторыі. У 1954 і 1955 гадах браў курсы дырыжыравання ў Фердынанда Ляйтнера.

Хайтынк быў прызначаны другім дырыжорам Аркестру нідэрландскага радыйнага саюза ў 1955 годзе. У 1957 годзе заняў пазіцыю галоўнага дырыжора Нідэрландскага філарманічнага аркестра радыё. Яго дырыжорскі дэбют з Каралеўскім аркестрам Кансертгебау адбыўся 7 лістапада 1957 года, калі ён замяніў на канцэрце Карла Марыя Джуліні. Па раптоўнай смерці Эдуарда ван Бейнума ў 1959 годзе Хайтынк стаў галоўным дырыжорам Аркестру Кансертгебау. У перыяд ад 1961 да 1964 года падзяляў гэту пазіцыю з Ойгенам Ёхумам. Затым Хайтынк заставаўся аднаасобным галоўным дырыжорам да 1988 года, яго пераемнікам стаў Рыкарда Шаі. З 1999 года Хайтынк — ганаровы дырыжор Каралеўскага аркестра Кансертгебау.

За межамі Галандыі Хайтынк узначальваў Лонданскі філарманічны аркестр, у перыяд ад 1967 да 1979 года. Быў таксама музычным кіраўніком Глайндбарнскага опернага тэатра, Англія, з 1978 да 1988 года. Займаў гэту ж пасаду ў Каралеўскім оперным тэатры Ковент Гардэн у Лондане з 1987 да 2002 года. У перыяд 2002—2004 гадоў быў галоўным дырыжорам Дрэздэнскай оперы. У розны час кіраваў таксама Бостанскім сімфанічным аркестрам, Нацыянальным аркестрам Францыі, Венскім філарманічным аркестрам, Берлінскім філарманічным аркестрам. У цяперашні час з’яўляецца галоўным дырыжорам Чыкагскага сімфанічнага аркестра.

Хайтынк мае вялікі разнастайны рэпертуар, уключаючы ўсе сімфоніі Людвіга ван Бетховена, Іаганеса Брамса, Роберта Шумана, Пятра Чайкоўскага, Антона Брукнера, Густава Малера, Дзмітрыя Шастаковіча, Ральфа Воан-Уільямса. Вядомы як цудоўны інтэрпрэтатар французскіх кампазітараў Марыса Равеля і Клода Дэбюсі. Выбітнымі ёсць яго запісы ўсіх фартэпіянных канцэртаў Бетховена і Брамса з Клаўдзіа Арау.

У 1977 годзе Бернард Хайтынк быў узнагароджаны англійскай каралевай Елізабетай II Ордэнам Брытанскай імперыі a ў 2002 годзе — Ордэнам Кавалераў Славы.

7 лістапада 2006 года ў Кансертгебау адбыўся гала-канцэрт з нагоды 50-гадовага юбілею яго першага дырыжыравання Аркестрам Кансертгебау (Goud voor Haitink). У праграме былі Чацвертая сімфонія і Das Lied von der Erde Густава Малера.

У 2008 годзе акдрыты новы будынак Амстэрдамскай кансерваторыі. Вялікая канцэртная зала ў гэтым будынку названа ў гонар Бернарда Хайтынка (Bernard Haitinkzaal).

Зноскі

  1. Bernard Haitink // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bernard Haitink // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121850161 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Bernard Haitink (1929-2021) had een ongeëvenaard vermogen om met muziek gevoelens op te wekken // de VolkskrantDe Persgroep Nederland, 2021. — ISSN 1566-6026
  5. Bernard Haitink, Conductor Who Let Music Speak for Itself, Dies at 92 // The New York Times / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2021. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 21 кастрычніка 2021.
  6. Bernard Haitink (1929-2021) had een ongeëvenaard vermogen om met muziek gevoelens op te wekkenDe Persgroep Nederland, 2021. — ISSN 1566-6026
  7. Bernard Haitink, Conductor Who Let Music Speak for Itself, Dies at 92 / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2021. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 21 кастрычніка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Амстэрдаме
Катэгорыя·Памерлі 21 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Рыцары-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Кароны
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Дырыжоры XX стагоддзя
Катэгорыя·Камандоры ордэна Нідэрландскага льва
Катэгорыя·Дырыжоры Нідэрландаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 сакавіка
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Эразма
Катэгорыя·Дырыжоры паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Нідэрландаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры Пашаны
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
Катэгорыя·Асобы