wd wp Пошук:

Беражное

Беражно́е[1] (трансліт.: Bieražnoje, руск.: Бережное) — аграгарадок у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Беражноўскага сельсавета.

Гісторыя

Вядома з 1508 года, калі пінскі і давыд-гарадоцкі князь Фёдар Іванавіч Яраславіч даў Беражное баярыну Пятру Пятровічу Алешы. Па смерці князя Фёдара Іванавіча яго ўладанні перайшлі на вялікага князя, які даў іх сваёй жонцы Боне Сфорцы. Каралева Бона ў 1524 годзе пацвердзіла баярыну Пятру Алешы ўладанне Беражным, Гарадком і Парканямі. Род Алешаў валодаў Беражным, пазней званым Старым Беражным, на працягу 13-ці пакаленняў. Пасля адміністрацыйнай рэформы 1565—1566 гадоў, у Берасцейскім ваяводстве.

Пасля 2-га раздзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Мінскай губерні Расійскай імперыі. У 1884 годзе пабудавана царква Параскевы Пятніцы.

12-м гаспадаром Старога Беражнога быў Цэзарый Антоній Алеша (1820—1892), які яшчэ пры жыцці даў яго свайму малодшаму сыну Уладзіславу Алешы. У 1909 годзе Уладзіслаў прадаў беражноўскі маёнтак Станіславу Радзівілу, гаспадару суседняга Давыд-Гарадка.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) у складзе Польшчы, у Столінскай гміне Столінскага павета Палесскага ваяводства. З 1939 года ў БССР.

Апошняй уладальніцай Старога Беражнога была дачка Станіслава Радзівіла, Анна дэ Майе.

Дэмаграфія

Славутасці

Крыж

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Беражнэ́

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Беражноўскі сельсавет
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Беражное
Населеныя пункты Столінскага раёна
Населеныя пункты паводле алфавіта
Аграгарадкі Брэсцкай вобласці
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных