wd wp Пошук:

Станіслаў Вільгельм Радзівіл

Станіслаў Вільгельм Радзівіл (6 лютага 1880, Берлін — 28 красавіка 1920, у баі пад Малінам ва Украіне) — расійскі і польскі ваенны дзеяч.

Біяграфія

З роду Радзівілаў. Сын Антонія Вільгельма.

Пасля смерці бацькі ў 1904 годзе стаў уладальнікам Давыд-Гарадоцкай ардынацыі, прыняў расійскае падданства. Удзельнік руска-японскай вайны 1904—1905 гадоў, 1-й сусветнай вайны. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі (1917) добразычліва адносіўся да беларускага нацыянальнага руху. У сакавіку 1917 года вітаў з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый. Адзін з заснавальнікаў польскай Нацыянальна-кансерватыўнай партыі ў Петраградзе (кастрычнік 1917), сакратар арганізацыі партыі ў Мінску. У лютым 1919 года ўступіў у 3-і полк уланаў у складзе Літоўска-беларускай дывізіі. Ад’ютант Вярхоўнага галоўнакамандуючага польскай арміяй Юзафа Пілсудскага. Загінуў у баі на Украіне.[4]

Некралог пра Станіслава Радзівіла ў газеце «Słowo» (№ 251), размешчаны пасля візіту Юзафа Пілсудскага ў Нясвіж на сустрэчу з віленскімі кансерватарамі (25.10.1926)

Зноскі

  1. 1 2 Lundy D. R. Prince Stanislaw Radziwill // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Lundy D. R. The Peerage
  4. Деревня Маньковичи (Брестская область): Последний владелец, Кароль Радзивилл, после освобождения из большевицкого плена, уехал в ЮАР(недаступная спасылка)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Кавалеры сярэбранага знака ордэна Virtuti Militari
Катэгорыя·Род Радзівілаў
Катэгорыя·Памерлі ў Жытомірскай вобласці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 28 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Берліне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Кавалеры залатога знака ордэна Virtuti Militari
Катэгорыя·Памерлі ў 1920 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1880 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Пахаваныя ў крыпце Радзівілаў
Катэгорыя·Радзівілы