wd wp Пошук:

Беліцк

Беліцк[2] (трансліт.: Bielick, руск.: Белицк) — пасёлак у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. За 28 км ад Рагачова, 80 км ад Гомеля, 14 км ад чыгуначнай станцыі Салтанаўка на лініі Жлобін—Гомель. Уваходзіць у склад Стаўпнянскага сельсавета. Насельніцтва 463 чал. (2011)[1].

Гісторыя

Утвораны 12 студзеня 1960 года з пасёлка торфапрадпрыемства «Беліцкае»[3], які існаваў з 1948 года.

У 2009 годзе Беліцк быў уключаны ў склад Стаўпнянскага сельсавета[4]. У 2011 годзе быў пераўтвораны з гарадскога пасёлка ў сельскі населены пункт — пасёлак[5].

Насельніцтва

Інфраструктура

Сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі. У Беліцку торфапрадпрыемства. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2011 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2010 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2011). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 12 января 1960 г. “Об образовании рабочего поселка Белицк в составе Рогачевского района Гомельской области”
  4. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 01.12.2009 N 287 Об изменении административно-территориального устройства Рогачевского района Гомельской области
  5. Решение Рогачевского районного Совета депутатов от 29.03.2011 N 57 Об отнесении городского поселка Белицк к категории сельского населенного пункта
  6. Перепись населения Республики Беларусь. Численность населения областей и районов. Гомельская область. (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Стаўпнянскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Населеныя пункты Рагачоўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з разыходжаннем каардынат з Вікідадзенымі
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара