wd wp Пошук:

Дзмітрый Алегавіч Сурскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сурскі. Дзмітрый Алегавіч Сурскі (нар. 8 кастрычніка 1959) — беларускі мастак, дызайнер. Старшыня Грамадскага аб’яднання Беларускі саюз дызайнераў, член Грамадскага савета па культуры Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, мінскага гарадскога Савета па манументальным мастацтве, Савета па прысуджэнні дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

Сын Алега Аркадзевіча Сурскага. Cкончыў аддзяленне прамысловага мастацтва Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (1982). Працаваў мастаком-канструктарам Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута тэхнічнай эстэтыкі (1982—1988), загадчыкам сектара інстытута «Белбыттэхпраект» (1988—1989). Старшыня Беларускага саюза дызайнераў (з 1995).

Збірае калекцыю беларускага плакату, якая налічвае ўжо больш за 1000 графічных аркушаў.

Жыве і працуе ў Мінску[1].

Творчая дзейнасць

Кірункі творчасці — плакат, індустряльны дызайн, графічны дызайн, скульптура, афармленне кніг, рэклама.

Вынаходнік (мае 12 аўтарскіх пасведчанняў на прамысловыя ўзоры і вынаходкі)[2], член Беларускага саюза мастакоў. Аўтар вядомых плакатаў,

Аўтар вядомых плакатаў. Актыўна прадстаўляе беларускае мастацтва плакату за мяжой (у 2010—2011 выстаўкі плаката з калекцыі БСД былі праведзены ў Швейцарыі, Германіі і Літве).

У 2012 годзе курыраваў стварэнне музейных экспазіцый і выставак у помніку архітэктуры 16-19 стст. — нясвіжскім палацы Радзівілаў, а таксама выступіў сааўтарам эскізнага праекта выставачнай залы палаца.

Удзельнік і ўладальнік прэмій шматлікіх усесаюзных, рэспубліканскіх і міжнародных выставак і конкурсаў у Расіі, Беларусі, Германіі, Чэхіі, Фінляндыі, Японіі, Англіі, ЗША. Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Мараўскай галерэі, музеях плаката гарадоў Лахты і Таяма.

Аўтар і выдавец альманаха «PROДызайн»[3], каталога «Знак-лагатып»[4], даведніка «Хто ёсць хто. Дызайн унутры і звонку»[5], кнігі «Тутэйшы дызайн. Асобы. Рэчы».

Асноўныя працы

Фірмовыя стылі

Плакаты

Галэрэя

Выдавецкая дзейнасць

Арганізацыя выставак

Удзел у выстаўках

Зноскі

  1. https://sites.google.com/site/dzmitryjsurski/ Архівавана 21 верасня 2016.
  2. Патенты автора СУРСКИЙ ДМИТРИЙ ОЛЕГОВИЧ (нявызн.). www.findpatent.ru. Праверана 23 красавіка 2016.
  3. 1 2 http://www.pro-design.by/
  4. http://partal.by/bsd/znak/ Архівавана 8 мая 2016.
  5. http://litera.by/book16412.html
  6. https://news.tut.by/ Архівавана 28 кастрычніка 2019.
  7. http://znak.unid.by/
  8. Теперь ясно Кто есть Кто… внутри и снаружи!!! (нявызн.) (недаступная спасылка). Marketing.by. Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2016. Праверана 23 красавіка 2016.
  9. http://belapan.com/archive/2010/11/19/media_shilo/(недаступная+спасылка)
  10. http://ygallery.by/news/0005432/ Архівавана 25 красавіка 2013.
  11. http://bsa.by/pressa/kulman.-vatman.-reysfeder.html Архівавана 11 снежня 2013.
  12. http://citydog.by/post/fotootchet-back-to-bssr/
  13. http://afisha.tut.by/exhibition/likhtart/ Архівавана 28 кастрычніка 2019.
  14. Табурет — это непросто (нявызн.). tv.sb.by. Праверана 23 красавіка 2016.
  15. smolgazeta. Международная выставка дизайна в Смоленске (нявызн.). www.smolgazeta.ru. Праверана 23 красавіка 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Дызайнеры Беларусі
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза дызайнераў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 кастрычніка