wd wp Пошук:

Чорная Ганча

Чорная Га́нча[2], або Ча́рна Га́ньча[3] (польск.: Czarna Hańcza) — рака ў Польшчы і Гродзенскім раёне Беларусі, левы прыток Нёмана.

Даўжыня 145 км. Плошча вадазбору 1916 км². Сярэднягадавы расход вады ў вусці 17 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 ‰.

Пачынаецца ў Польшчы, працякае праз возера Ганча. Цячэ праз Аўгустоўскую пушчу, па паўночных схілах Гродзенскага ўзвышша. Перасякае дзяржаўную мяжу за 1 км на паўднёвы захад ад в. Лясная. Упадае ў Нёман за 1 км на паўночны захад ад в. Загорнікі (Гродзенскі раён). Даўжыня ў межах Беларусі 35 км, плошча вадазбору 178 км².

Прытокі: р. Марыха, Ігорка (злева), шматлікія ручаі.

Даліна глыбока ўрэзаная, шырыня яе ад 0,7 км да 3,5 км. Пойма двухбаковая, забалочаная (шырыня 0,2-1 км), ёсць участкі надпоймавых тэрас (вышыня да 10 м). Рэчышча звілістае, з буйнымі меандрамі. Шырыня ракі ў межань да 10 м.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 19 лістапада 2018.
  2. Блакітная, 1994
  3. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі

Катэгорыя·Рэкі Гродзенскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Рэкі Падляскага ваяводства
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Памежныя рэкі
Катэгорыя·Артыкулы пра рэкі без даўжыні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Прытокі Нёмана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных