wd wp Пошук:

Барыс Флоравіч Манцэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Манцэвіч. Барыс Флоравіч Манцэвіч (нар. 1933, Мёршчына) — беларускі журналіст, пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1933 годзе ў сям’і настаўнікаў. Бацька Флора Данатавіча браў удзел у Народным сходзе ў Беластоку ў 1939 годзе, выступаў з дакладам па адным з асноўных пытанняў парадку дня, а затым ездзіў з заходнебеларускай дэлегацыяй у Маскву[3]. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны, у 1941 годзе бацька быў расстраляны захопнікамі ў Полацку. Маці Аляксандра Міхайлаўна засталася адна с пяццю дзецьмі. Яна актыўна ўключылася ў барацьбу з ворагам у радах падпольшчыкаў і партызан, стварыла адзіны ў Беларусі падпольны партызанскі атрад «Масква», а ў пасляваенны час арганізоўвала першы на Міёршчыне дзіцячы дом — Александроўскі[3].

Скончыў у 1952 годзе Мёрскую СШ[3], пасля ў 1957 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ, а ў 1965 годзе — Мінскую вышэйшую партыйную школу. Працаваў у газеце вілейскай раённай газеце «За Савецкую Радзіму» («Шлях Перамогі»), Вілейскім гаркаме партыі, бярэзінскай газеце «Сцяг Леніна» («Бярэзінская панарама»)[4].

Член Беларускага Саюза журналістаў з 1958 года[4].

Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС[4].

Зноскі

  1. NUKAT — 2002.
  2. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 1 сакавіка 2022.
  3. 1 2 3 Барыс Манцэвіч наш зямляк. 12.01.2022
  4. 1 2 3 У раённай бібліятэцы прайшла сустрэча Барыса Манцэвіча з прыхільнікамі яго мастацтва. 31 мая 2016
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Народнага Сходу Заходняй Беларусі
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза журналістаў
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ліквідатары Чарнобыльскай аварыі
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мёрскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі