wd wp Пошук:

Барыс Іпалітавіч Трусевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Трусевіч. Барыс Іпалітавіч Трусе́віч (5 жніўня 1892, Віцебск — 14 лістапада 1961) — беларусі тэрапеўт[3]. Акадэмік АН Беларусі (1956, член-карэспандэнт з 1953 г.). Доктар медыцынскіх навук (1943)[3], прафесар (1934). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1946)[3].

Біяграфія

Навучаўся ў гімназіі ў Мазыры. У 1910 годзе скончыў гімназію ў Кіеве[4]. Скончыў медыцынскі факультэт Кіеўскага ўніверсітэта (1916)[3]. Удзельнік 1-й сусветнай вайны, ваенны ўрач (1916—1918). У 1918—1928 гг. працаваў у лячэбных установах у Кіеве і Растове-на-Доне, паралельна займаўся навуковымі даследаваннямі. 3 1928 г. у Мінску, асістэнт, потым дацэнт медыцынскага факультэта БДУ (з 1930 г. Беларускі медыцынскі інстытут), з 1934 г. загадчык 2-й тэрапеўтычнай клінікі, адначасова загадчык кафедры інфекцыйных хвароб Мінскага медінстытута[3]. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў эвакуацыі, у 1941—1943 гг. загадчык тэрапеўтычнай кафедры Самаркандскага, потым Сталінабадскага медінстытутаў. 3 1944 г. зноў у Мінску, загадчык кафедры факультатыўнай тэрапіі Мінскага медінстытута, адначасова прафесар і загадчык кафедры тэрапіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў[3]. У 1952—1954 гг. галоўны тэрапеўт Міністэрства аховы здароўя БССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1955—1959)[3].

Навуковая праца

Аўтар 60 навуковых прац (у тым ліку 8 манаграфій) у галіне клінічных і эксперыментальных даследаванняў унутранай паталогіі і інфекцыйных захворванняў[3].

Распрацаваў методыку пальпацыі малой крывізны страўніка, падстраўнікавай залозы, новую мадыфікацыю пальпацыі нырак, прапанаваў бесперапынную перкусію(руск.) бел. грудной клеткі, методыку выяўлення дыясталічнага шуму пры недастатковасці клапанаў аорты ў так званай шостай кропцы, выяўлення шуму трэння плеўры і перыкарда[3].

Сярод апублікаваных работ Б. І. Трусевіча:

і інш.

Узнагароды

і інш.

Зноскі

  1. 1 2 http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-SEK-199276&strq=l_siz=20
  2. 1 2 https://www.bsmu.by/page/55/3061/
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  4. Біяграфія на сайце Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Архівавана 13 ліпеня 2014. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (34):
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1892 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Тэрапеўты Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі медыцынскага факультэта Кіеўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Ваенныя ўрачы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Загадчыкі кафедраў БДМУ
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Постаці беларускай аховы здароўя
Катэгорыя·Памерлі 14 лістапада
Катэгорыя·Выкладчыкі Таджыкскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Памерлі ў 1961 годзе