wd wp Пошук:

Перыкард

Перыка́рд (лац.: pericardium, сінонім: калясардэчная сумка) — тонкі, але шчыльны мяшок, у якім знаходзіцца сэрца. Перыкард адгароджвае сэрца ад іншых органаў грудной клеткі, спрыяе лепшаму напаўненню перадсэрдзяў сэрца крывёю, не дазваляе сэрцу перамяшчацца і перарасцягвацца пры выкананні фізічнай нагрузкі. Перыкард складаецца з двух так званых лісткоў, паміж якімі маецца паражніна, запоўненная сярознай вадкасцю — своеасаблівая «змазка», якая аблягчае трэнне. У норме ў паражніне перыкарда змяшчаецца каля 25 мл вадкасці.

Анатомія [1]

Перыкард — вонкавая злучальнатканкавая абалонка сэрца, замкнёны сярозны мяшок, які складаецца з двух лісткоў: парыетальнага — уласна перыкарда, і вісцаральнага — эпікарда. Месца пераходу парыетальнага лістка перыкарда ў вісцаральны адпавядае вусцям буйных вен, якія ўпадаюць у перадсэрдзе, і буйных артэрый, якія адыходзяць ад жалудачкаў сэрца. Жалудачкі цалкам пакрытыя эпікардам, перадсэрдзя — часткова. Задняя паверхня левага перадсэрдзя ў вобласці ўпадзення ў яго лёгачных вен не пакрыта эпікардам і знаходзіцца па-за поласцю перыкарда. Частка задняй паверхні правага перадсэрдзя, размешчаная паміж вусцямі полых вен, таксама пазбаўленая серознага покрыва.

Лісткі перыкарда

У прысценачным лістке перыкарда адрозніваюць настуныя ўчасткі:

Бакавыя. З бакоў перыкард прылягае да медыястынальных лісткоў плеўры. Паміж прысценачным лістком перыкарда і міжсценнем плеўры з кожнага боку праходзяць дыафрагмальныя нервы з перыкарда-дыафрагмальнымі сасудамі.

Пазухі перыкарда

У месцах пераходу аднаго лістка перыкарда ў іншы змяшчаюцца пазухі. Падобныя пазухі ўтворваюцца і адным парыетальным лістком. У месцы пераходу пярэдняга лістка перыкарда на дыяфрагму знаходзіцца даволі буйная пярэдненіжняя пазуха перыкарда (лац.: sinus pericardi anterior inferior). Пры выпатных перыкардытах і раненнях сэрца ў гэтай пазусе запасаецца эксудат і кроў. Тут і праводзіцца пункцыя паражніны перыкарда, бо верхавіна сэрца знаходзіцца на 1,5-2 см вышэй.

Папярочная пазуха перыкарда (лац.: sinus transversus pericardii) знаходзіцца ў вобласці асновы сэрца паміж аортай і лёгачным ствалом, пакрытая агульным лістком вісцаральнага перыкарда спераду і заднім лістком перыкарда ззаду. Папярочная пазуха мае два ўваходы — правы і левы адпаведна з боку аорты і лёгачнай артэрыі. Унізе пазухі знаходзіцца сценка правага перадсэрдзя, уверсе — месца пераходу перыкарда ў эпікард. Папярочная пазуха добра выяўляецца, калі аорта і лёгачны ствол адцягнуць кперадзі, а верхнюю полую вену — кзадзі. Пры аператыўных умяшаннях на сэрцы і буйных крывяносных сасудах ўвядзенне хірургічных інструментаў або пальцаў хірурга ў гэтую пазуху дазваляе часова выключыць крывацёк у ўзыходзячай часткі аорты або лёгачным ствале.

Касая пазуха перыкарда (лац.: sinus obliquus pericardii) уяўляе сабой найбольш глыбокую частка сардэчнай сумкі. Гэтая пазуха размяшчаецца ззаду левага перадсэрдзя. Знізу і справа яе абмяжоўвае ніжняя полая вена, злева і зверху — левыя лёгачныя вены. Для агляду касой пазухі варта адцягнуць верхавіну сэрца наперад і ўверх. Пры раненнях і захворваннях сэрца ў гэтай пазусе можа запасіцца кроў і эксудат.

Анатамічныя ўзаемаадносіны [2]

Кровазабеспячэнне перыкарда

Кровазабеспячэнне вісцаральнага і парыетальнага перыкарда адрозніваецца:

Вянозны адток адбываецца ў няпарную вену, верхнія дыяфрагмальныя вены і плечагалаўны ствол.

Інэрвацыя перыкарда

Інэрвацыя перыкарда ажыццяўляецца дыафрагмальнымі, блукаючымі і сімпатычнымі нервамі.

Функцыі перыкарду[3]

Лімфаадток

Лімфаадток ажыццяўляецца ў ніжнія трахеабранхіяльныя лімфавузлы, вузлы задняга і пярэднга міжсценняў, а таксама ў калягрудзінныя лімфавузлы.

Захворванні

Перыкардыт

Перыкарды́т — запаленне калясардэчнай сумкі. Прычыны узнікнення: рэўматызм, туберкулёз, мікробнае запаленне, траўмы і інш. Пры перыкардыце назіраецца павышаная эксудацыя (выпат), што вядзе да сціскання сэрца, зніжэння яго функцый. Пры хуткім нарастанні эксудату сэрца можа спыніць сваю дзейнасць (патрабуецца пункцыя перыкарда). Прыкметы перыкардыту: боль у вобласці сэрца, сэрцабіцце, задышка, агульная слабасць і інш. Пры павольным нарастанні выпату ў перыкардзе праяўляюцца прыкметы сардэчнай недастатковасці — з’яўленне выпату ў жываце, печані. У патагенезе такога стану — дысталічны дысбаланс прытоку крыві да сэрца (перадсэрдзі, асабліва правае, сціскаюцца хутчэй, чым астатнія камеры сэрца). Лячэнне залежыць ад прычын узнікнення. [4]

Зноскі


  1. Перыкард // Практыкум па тапаграфічнай анатоміі = Практикум по топографической анатомии / Пад аг. рэд. Б.С.Гудзімава. — Мн.: Выш. шк., 1984. — С. 81-83. — 255 с.
  2. [Перыкардыт] Pericardium. EngWiki
  3. [Перыкардыт] Pericardium. EngWiki
  4. І. М. Грышын. Перыкардыт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. С. 320
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сардэчна-сасудзістая сістэма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара