wd wp Пошук:

Баляслаў Русецкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Русецкі. Баляслаў (Міхаіл Юрый) Канутавіч Русе́цкі (23 лістапада 1824, Рым — 31 студзеня 1913) — жывапісец, графік. Творчасць звязана з мастацкім жыццём Беларусі і Літвы. Сын Канута Русецкага.

Біяграфія

Вучыўся ў Віленскім дваранскім інстытуце, дзе выкладаў яго бацька, затым на медыцынскім факультэце Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. У 18431850 гадах вольным слухачом вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у Карла Брулова і Фёдара Бруні. Пазней удасканальваўся ў Рыме. У 1850 годзе за напісаны з натуры партрэт яму было прысвоена званне свабоднага мастака, у 1853 годзе за алегарычнае палатно ««Упадзенне ракі Віліі ў Нёман» („Połączenie Willi z Niemnem“) — званне акадэміка[3] [4].

У 1857 годзе з жонкай выехаў у паездку за мяжу, наведаў Варшаву, Кракаў, Дрэздэн, Прагу, Вену, Трыест, у 18581861 гадах жыў у Рыме, куды не раз вяртаўся[3].

Алегорыя Нёмана

Пасля вяртання з Рыма абгрунтаваўся ў маёнтку Янавічы пад Беластокам, але пасля смерці жонкі ў 1866 годзе перасяліўся ў Вільню[3].

Вярнуўшыся ў Вільню, выкладаў рысунак у прагімназіі. Збіраў творы мастацтва, археалагічныя знаходкі, матэрыялы для гісторыі мастацтва ў Вільні. Уваходзіў у арганізаваны прамыслоўцам З. Нагродскім у 1897 годзе камітэт па ўзвядзенні помніка паэту Адаму Міцкевічу ў Вільні і набыў у Кракаве ў графа Зыгмунта Пуслоўскага адзін з трох асобнікаў бюста Міцкевіча, адлітых у Парыжы (аўтар — кракаўскі скульптар Марцэлі Гуйскі). Праект помніка падрыхтаваў кракаўскі архітэктар Тадэвуш Стрыенскі. Працамі па мантажы помніка ў касцёле Святых Янаў у Вільні займаўся варшаўскі скульптар Ян Рудніцкі. Дзень сотай гадавіны нараджэння Міцкевіча 12 (24) снежня 1898 года быў адзначаны ўрачыстай памінальнай імшой з удзелам мноства віленчукоў. Помнік быў без агалоскі адкрыты 6 (18) чэрвеня 1899 года. Перад незадаволенай мясцовай адміністрацыяй настаяцель касцёла Казімір Пацінка апраўдваўся тым, што помнік узвдзены па просьбе сына паэта і гэта яго прыватная справа.[5]

Завяшчаў Віленскаму таварыству сяброў навукі сваю бібліятэку, архіў, калекцыю мастацкіх твораў і ахвяраваў 10 тысяч рублёў на ўзвядзенне дом таварыства ў Вільні.

Пахаваны на Бернардзінскіх могілках у Вільні побач з магілай свайго бацькі, маці, братоў, сястры і жонкі Стэфаніі, народжанай Карповіч (1829—1866). Аўтар надмагільнага помніка — Альгерд Кухарскі, які назваўся ў надпісе на надмагілле яго ўнукам, у рэчаіснасці ж далёкі сваяк (у Баляслава Русецкага не было ўнукаў і пляменнікаў).

Творчасць

Пакланенне пастухоў

Працаваў пераважна ў жанры партрэта, пісаў пейзажы, кампазіцыі на рэлігійныя тэмы. У пачатку 20 ст. ўдзельнічаў у афармленні перыядычных выданняў на Беларусі. Сярод твораў: «Жаночы партрэт» (1850), «Партрэт сенатара Навасільцава з сынам», «Партрэт Карповіча» (абодва 1851), «Партрэт Паўлоўскага», аўтапартрэт (абодва 1852), «Партрэт генерала Бібікава» (1854), «Партрэт жанчыны ў белым», алегарычная кампазіцыя «Упадзенне ракі Віліі ў Нёман» (1853), алтарная карціна «Св. Казімір» (1857) для фарнага касцёла ў Гродне. Выканаў шэраг фрэскавых размалёвак у касцёлах Гродна і ў Турчанах (Беласточчына).

Зноскі

  1. 1 2 Boleslaw Michal Rusiecki // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bolesław Michał Rusiecki // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. 1 2 3 Amžinasis miestas
  4. Biernacka
  5. Monument to A. Mickiewicz(англ.)  (недаступная спасылка). Vilnius University architectural ensemble. Vilnius University Library (19 кастрычніка 2004). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2017. Праверана 28 снежня 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Мастакі Літвы
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Мастакі-партрэтысты Літвы
Мастакі-пейзажысты Літвы
Нарадзіліся 23 лістапада
Памерлі 31 студзеня
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Пахаваныя на Бернардзінскіх могілках
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Памерлі ў Вільнюсе
Нарадзіліся ў 1824 годзе
Выпускнікі Віленскага шляхецкага інстытута
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Мастакі-партрэтысты Беларусі
Выпускнікі СПбДУ
Памерлі ў 1913 годзе
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Мастакі паводле алфавіта
Мастакі Беларусі
Асобы
Нарадзіліся ў Рыме
Мастакі-пейзажысты Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных