wd wp Пошук:

Балотнік кручкаваты

Балотнік кручкаваты[3] (Callitriche hamulata) — від травяністых кветкавых раслін сямейства трыпутнікавыя (Plantaginaceae), распаўсюджаны ў Еўропе і Грэнландыі. Этымалогія: лац.: hamus — «кручок», лац.: ulus — памяншальны суфікс, лац.: atus — прыкметнікавы суфікс[4]

Апісанне

У асноўным аднагадовая расліна, даўжынёй да 100 см. Сцеблы (0,3)0,4-0,7 мм у дыяметры, зялёнага або жаўтлява-зяленага колеру. Прыкветак серпападобны або напаўсерпападобны, 1×0,3 мм, напаўпразрыстыя, бялёсыя, на верхавіне кручкавата загнутыя. Від мае доўае, паралельнабаковае, ніцае Лісце 25-50 × 0,5-1 мм і непрыкметныя малюсенькія зяленыя Кветкі і Плады . Плады сядзячыя, амаль круглявыя, 1,4-1,5 × 1,3-1.5 мм.

Распаўсюджанне

Від еўрапейскі шырока-умераны (Аўстрыя, Ліхтэнштэйн, Бельгія, Люксембург, Вялікабрытанія, Балгарыя, Чэхія, Данія, Фарэрскія астравы, Фінляндыя, Францыя, Германія, Ірландыя, Швейцарыя, Нідэрланды, Ісландыя, Італія, Нарвегія, Польшча, Румынія, Швецыя); таксама сустракаецца ў Грэнландыі, і як замежнік ў Аўстраліі. Расце ў межах або паблізу сажалак, канаў, у ручаях і рэках, у стаялай, павольна рухальнай і праточнай вадзе, асабліва ў кіслых водах (у тым ліку глыбокіх).

Ва Украіне расце ў вадаёмах левабярэжнага лесастэпу (прыгарад Харкава).

Галерэя

  1. Callitriche hermaphroditica L., syn. Callitriche autumnalis L.
    Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 28. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Dictionary of Botanical Epithets (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Трыпутнікавыя
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання