wd wp Пошук:

Бадзяк палявы

Бадзяк палявы[3][4] (Cirsium arvense) — від шматгадовых травяністых раслін з роду бадзяк сямейства астравыя, або складанакветныя (Asteraceae).

Назва

Бадзяк палявы, чартапалох, чортавы пажуры[5], асот, асот палявы, булдоўнік, дзядоўнік, старожнік[6][7][8].

Апісанне

Лісце ўтварае прыкаранёвую разетку, з якой затым вырастае сцябло вышынёй ад 30 да 200 см; у верхняй частцы сцябло галінстае.

Расліна звычайна двухдомная, добра размнажаецца вегетатыўным шляхам. Бывае, што ўтвараецца калонія (полікармон) толькі з асобін аднаго полу. Тады расліна квітнее, але насення не дае. Час цвіцення — з чэрвеня па кастрычнік.

Моцны стрыжневы корань можа пранікаць на 2-3 метры, часам сустракаюцца карані даўжынёй 5-6 метраў. Прыблізна на глыбіні 35 см ад галоўнага кораня паралельна паверхні адыходзяць клубнепадобныя патоўшчаныя карані, якія ўтрымоўваюць запас пажыўных рэчываў.

Значэнне

Бадзяк палявы — цяжкавыкараняльнае пустазелле збожжавых палёў, агародаў і маладых лесапасадак. Часам бадзяк за кошт вегетатыўнага размнажэння можа запоўніць усё поле, выцесніўшы культурныя расліны. У прыродзе таксама сустракаецца на лугах, у зарасніках кустоў, уздоўж дарог у нізінах і ў гарах.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Напісанне Бадзяк палявы у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.2. Мн., 1996, С.213
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 38. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  6. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  7. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  8. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Бадзяк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1772 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных