Бадзя́к[3], Чартапалох[4] (Círsium) — род шматгадовых, або двугадовых травяністых раслін з сямейства астравых.
Шмат- або двухгадовыя травяністыя, пераважна калючыя расліны з чаргаваным глыбакаперыстараздзельным або суцэльным лісцем без прылісткаў. Кветкі трубчастыя, кветкавыя кошыкі шматкветныя, паніклыя ці прамастойныя. Лісцікі абгорткі лінейныя і лінейна-ланцэтныя, на канцы з шыпаватай калючкай. Кветаложа ўсаджана доўгімі шчацінкамі. Кветкі двух-, радзей аднаполыя, трубчастыя, рознага колеру. Плод — голая сціснутая сямянка з чубком.
Род аб’ядноўвае, па розных дадзеных, ад больш чым 200 да 484 відаў з Паўночнага паўшар’я.
Асноўны артыкул: Віды роду Бадзяк Паводле базы даных The Plant List, род уключае 481 від[5]. Некаторыя з іх:
Паводле базы даных The Plant List, від Cirsium setosum (Willd.) Besser прызнаны сінонімам віду Бадзяк палявы (Cirsium arvense (L.) Scop.).
Многія віды — меданосы, лекавыя, кармавыя і дэкаратыўныя расліны. Бадзяк палявы (Cirsium arvense) — злоснае пустазелле. Некаторыя віды ў народзе называюць асотам.