Бадзяк звычайны[3] (Cirsium vulgare) — від кветкавых раслін роду Бадзяк (Cirsium) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Бадзяк звычайны, чартапалох[4], бадзяк, дзядоўнік калючы[4][5][6], дзядоўнік[4].
Лісце чарговае, пёрыстараздзельнае, уздоўж жылак апушанае, ніжняе з хвосцікамі, верхняе сядзячае, па краях і на верхавіне з моцнымі калючкамі, 2—11 мм.
Родны для Еўропы, Азіі і Паўночнай Афрыкі, але прысутнічае і ў Паўночнай Амерыцы і на іншых кантынентах як інтрадукаваны від. Святлолюбівая расліна[7]. Мезафіт і эўтроф[7]. Расце на лугах, узлесках і палянах, аблогах, пустках, каля дарог.