wd wp Пошук:

Чырвонаслабодскі раён

Чырвонаслабо́дскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беларускай ССР, якая існавала ў 19241959 гадах. Цэнтр — вёска (з 15 ліпеня 1935 — мястэчка, з 27 верасня 1938 — гарадскі пасёлак) Чырвоная Слабада.

Гісторыя

Чырвонаслабодскі раён быў утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Слуцкай акругі. 20 жніўня 1924 года падзелены на 12 сельскіх саветаў: Бялевіцкі, Бучацінскі, Жываглодавіцкі, Жыліхаўскі, Замагільскі, Макранскі, Малышэвіцкі, Семежаўскі, Смоліцкі, Старыцкі (Старчыцкі), Чапліцкі, Чырвонаслабодскі.

У 1926 годзе плошча раёна складала 916 км², а насельніцтва 30,1 тысячу чалавек. У 1927 годзе раён з ліквідацыяй Слуцкай акругі быў перададзены ў Бабруйскую акругу. У 1930 годзе, калі была скасаваная акруговая сістэма, Чырвонаслабодскі раён перайшоў у прамое падпарадкаванне БССР. У 1935 годзе ўключаны ў склад зноў утворанай Слуцкай акругі. 15 ліпеня 1935 года скасаваны Чырвонаслабодскі сельсавет. Пры ўвядзенні абласнога дзялення ў 1938 годзе ўключаны ў Мінскую вобласць. 27 лютага 1938 года Старыцкі (Старчыцкі) сельсавет перайменаваны ў Акцябрскі з цэнтрам у вёсцы Акцябр.

У 1944—1954 гадах уваходзіў у Бабруйскую вобласць. Пасля ліквідацыі апошняй вернуты ў Мінскую вобласць.

Па дадзеных на 1 студзеня 1947 года раён меў плошчу 0,7 тыс. км2. У яго склад уваходзіў гарадскі пасёлак Чырвоная Слабада і 11 сельсаветаў: Бялевіцкі, Бучацінскі, Жывагладовіцкі, Жыліхаўскі, Замагільскі, Акцябрскі, Малышэвіцкі, Макранскі (цэнтр — в. Задвор’е), Семежаўскі, Смоліцкі, Чапліцкі. 16 ліпеня 1954 года Бялевіцкі, Замагільскі і Макранскі сельсаветы скасаваны, Чапліцкі сельсавет перайменаваны ў Танежыцкі.

8 жніўня 1959 года Чырвонаслабодскі раён быў скасаваны. Акцябрскі, Жываглодавіцкі сельсаветы, гарадскі пасёлак Чырвоная Слабада з падпарадкаванымі пассавету населенымі пунктамі Зацішша, Колас, Малы Рожан, Стары Дуб, Шыбіна, а таксама вёскі Мазалі, Пірачыцы, Пружанка і пасёлкі Ветка, Гаць, Герасімаўка, Грыбаўня, Дзедавічы, Доўгае, Зайкава, Ленавічы, Лапаціна, Новы Луг, Падарожжа, Раёўка, Танежыцкай МТС, Ябланава Танежыцкага сельсавета — у склад Старобінскага раёна; Бучацінскі, Жыліхаўскі, Семежаўскі, Смоліцкі сельсаветы і населеныя пункты Эвалінава, Ракіні і Талмачава, падпарадкаваныя Чырвонаслабодскаму пассавету, увайшлі ў склад Капыльскага раёна; Малышэвіцкі, а таксама вёскі Замошша, Пятніцы, Танежыцы, Чапліцы і пасёлак Чапліцы Танежыцкага сельсавета — у склад Слуцкага раёна[1].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 8 августа 1959 г. Об упразднении некоторых районов БССР Архівавана 20 сакавіка 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Гісторыя Капыльскага раёна
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1959 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Салігорскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чырвонаслабодскі раён
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Слуцкага раёна