wd wp Пошук:

Ахрэмаўцы

Ахрэ́маўцы[1] (трансліт.: Achremaŭcy, руск.: Ахремовцы) — аграгарадок у складзе Ахрэмавецкага сельсавета Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі — цэнтр сельсавета, на ўсходнім беразе возера Дрывяты, за 10 км на паўднёвы ўсход ад Браслава, на шашы Браслаў—Глыбокае.

Гісторыя

Назва паходзіць ад прозвішча Ахрэмавічаў, якія валодалі мясцовымі землямі ў 17 стагоддзя З сярэдзіны 18 стагоддзя вёска адносілася да маёнтка Бяльмонты. У 19 — пач. 20 ст. Ахрэмаўцы — вёска Браслаўскай воласці Новааляксандраўскага павета, 300 жыхароў (1903). З 1921 у Польшчы, вёска Браслаўскай гміны, 74 дамы, 360 жыхароў (1931).

Перад вайной у вёсцы жыло 296 чалавек у 93 дварах[2].

У кастрычніку 1943 гітлераўцамі было спалена 84 дамы[2].

Дзейнічала Азяраўскае антыфашысцкае падполле. У 1995 годзе мелася 1549 жахароў, 495 гаспадарак. Цэнтр сельсавета, сядзіба калгаса «Шлях Леніна».

У 1974 годзе да вёскі Ахрэмаўцы была далучана вёска Бяльмонты[3].

Эканоміка

Дзейнічаюць прадпрыемствы: Браслаўскі торфабрыкетны завод, Браслаўскае прадпрыемства па вытворча-тэхнічным абслугоўванні сельскай гаспадаркі, Браслаўскае прадпрыемства па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні аграпрамысловага комплексу. 7 дзяржаўных і 2 прыватныя крамы, прадпрыемствы бытавога абслугоўвання, 2 лазні, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі.

Культура

Працуюць сярэдняя і музычная школы, дзіцячы сад, 2 Дома культуры, бібліятэка.

Выдатныя мясціны

Капліца на могілках

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. 1 2 Ахремовцы (руск.)
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ахрэмаўцы
Катэгорыя·Ахрэмавецкі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Аграгарадкі Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Населеныя пункты Браслаўскага раёна