wd wp Пошук:

Бяльмонты

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бяльмонты (значэнні). Бяльмонты, або Двор Альгердаўшчына — былы маёнтак y Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Вядомы з 1748 года як уладанне Гільзенаў, пры іх атрымалі сваю назву (ад фр.: belmont — прыгожая гара).

Гісторыя

У другой палове XVIII — пачатку XIX стагоддзяў у Бяльмонтах створаны палацава-паркавы ансамбль, які ўключаў 2-павярховы мураваны палац (меў 33 пакоі), вялікую круглую парадную залу, дамашнюю капліцу. У 1768 годзе пабудаваны філіяльны касцёл Ісуса Хрыста.

У XIX стагоддзі пры Мануцы і Плятэрах Бяльмонты сталі буйным цэнтрам культурнага жыцця Браслаўшчыны. Тут прайшло дзяцінства мастака Я. Траяноўскага, y Бяльмонтах бывалі Н. Орда, дзекабрысты М. С. Лунін, А. В. Поджыа і інш.; існавалі багатыя музейная калекцыя і бібліятэкаПершую сусветную вайну вывезена ў Петраград), парафіяльная школа (у 1804 годзе было 30 вучняў), з 1857 года дзейнічаў бровар. У Першую сусветную вайну палац Плятэраў разбураны.

З 1976 года Бяльмонты ўвайшлі ў склад вёскі Ахрэмаўцы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Ахрэмаўцы
Катэгорыя·Гільзены
Катэгорыя·Славутасці Браслаўскага раёна
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Плятэры
Катэгорыя·Гісторыя Браслаўскага раёна