wd wp Пошук:

Ахтубінск

Ахтубінск (руск.: Ахтубинск) — горад (з 1959 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ахтубінскага раёна Астраханскай вобласці. Насельніцтва 32,4 тыс. чалавек (2006). Заснаваны ў 1959 годзе.

Размешчаны ў паўночнай частцы вобласці на левым беразе ракі Ахтубы (рукаў Волгі), за 292 км на поўнач ад Астрахані. Насельніцтва — 42,6 тыс. чалавек. Тэрыторыя горада — 17 км².

Чыгуначныя станцыі Уладзіміраўка і Ахтуба на лініі Валгаград — Верхні Баскунчак. Грузавы і пасажырскі рачны порт на рацэ Ахтуба. Аўтамабільная дарога Валгаград — Астрахань.

Суднабудаўніча-суднарамонтны, кансервавы заводы, цагельня, малаказавод, мясакамбінат, хлебазавод. Ахтубіск — перавалачны пункт прадпрыемства «Бассоль»; адсюль водным шляхам па Ахтубе і Волзе адпраўляецца соль, якая здабываецца з возера Баскунчак. У Ахтубінску размешчаны ГЛІЦ — буйны авіяцыйна-выпрабавальны кoмплекс.

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Гарады Астраханскай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)