wd wp Пошук:

Нарыманаўскі раён

Нарыма́наўскі раён — раён у складзе Астраханскай вобласці, які знаходзіцца на захад ад яе адміністрацыйнага цэнтра. Уключае 11 сельскіх саветаў і гарадское паселішча горад Нарыманаў.

Геаграфія

Раён размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Астраханскай вобласці. На захадзе ён мяжуе з Рэспублікай Калмыкія, з якой ідзе тэрытарыяльная спрэчка за тры ўчасткі зямлі каля рэгіянальнай мяжы. Нарыманаўскі раён займае плошчу 6 125 км². Раён з’яўляецца часткай Прыкаспійскай нізіны.

Гісторыя

Нарыманаўскі раён быў створаны ў 1931 годзе як татара-нагайская нацыянальная адміністрацыйная адзінка.

Населеныя пункты

Найбуйнейшы населены пункт раёна і яго адміністрацыйны цэнтр — горад Нарыманаў (11 139 чал.), які стаіць на беразе Волгі на паўночным усходзе раёна. Сярод іншых буйных паселішчаў раёна можна вылучыць Старакучарганаўку (6 343 чал.), Салянку (5 332 чал.), Трусава (1 738 чал.) — сёлы, якія прымыкаюць да гарадской мяжы Астрахані і функцыянуюць як яе прыгарады.

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) — 2016.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раёны Расіі
Катэгорыя·Астраханская вобласць