wd wp Пошук:

Карлукі

Карлукі ( , узб.: qorluqlar, уйг.: қарлуқлар, кіт.: 葛邏祿) † — старажытны народ у Цэнтральнай Азіі ў VII - XIII стст. н. э.

У кітайскіх пісьмовых крыніцах карлукі ўпершыню былі зафіксаваны пад 644 г. н. э. як алтайскі народ, падначалены усходнімі цюркітамі. Мяркуецца, што назва карлукаў паходзіць ад наймення ракі, прытока ракі Іртыш. Падзяляліся на тры племені.

У VIII ст. заснавалі дзяржаву ў Цэнтральнай Азіі, якая ахоплівала тэрыторыі Кыргызстана, паўночнага Таджыкістана, усходняга Узбекістана, паўднёва-усходняга Казахстана. У 751 г. выступілі як саюзнікі кітайцаў супраць арабаў у бітве на рацэ Талас, аднак у выніку перайшлі на бок арабаў. У 960 г. прынялі іслам. У 1211 г. добраахвотна падпарадкаваліся манголам.

Да нашчадкаў карлукаў адносіць сябе частка ўзбекаў і ўйгураў. Лічыцца, што чагатайская мова, на якой разўмаўлялі карлукі, стала асновай старажытнаўзбекскай, старажытнаўйгурскай і саларскай моў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Гісторыя Кітая
Катэгорыя·Цюркскія народы
Катэгорыя·Гісторыя Таджыкістана
Катэгорыя·Гісторыя Кыргызстана
Катэгорыя·Гісторыя Казахстана
Катэгорыя·Старажытныя народы
Катэгорыя·Гісторыя Узбекістана