wd wp Пошук:

Асгер Ёрн

Асгер Ёрн (дат. Asger Jorn), сапр. імя Асгер Олуф Ёргенсен (дацк.: Asger Oluf Jørgensen, псеўданім Jorn узяў у 1946 годзе; 3 сакавіка 1914, Вейрум, Ютландыя — 1 мая 1973, Орхус, Данія) — дацкі мастак і тэарэтык абстрактнага экспрэсіянізму.

Жыццё і творчасць

Асгер Ёрн нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў і выхоўваўся ў строгім пратэстанцкім духу, што пасля наклала адбітак на ўсю яго творчасць, у якім выказаўся пратэст супраць любых формаў тыраніі. Ва ўзросце 15 гадоў у яго ўпершыню дыягнаставалі туберкулёз, аднак неўзабаве ён вылечыўся і паступіў у каледж у Сількебаргу, дзе рыхтавалі настаўнікаў. У каледжы ён уступае ў Дацкую камуністычную партыю, падпадае пад уплыў сіндыкалістаў і адначасова вырашае стаць мастаком.

Раннія пейзажы і партрэты Асгера Ёрна паказваюць на ўплыў скандынаўскага экспрэсіянізму, у першую чаргу творчасці Эміля Нольдэ і Эдварда Мунка. Па заканчэнні каледжа ў 1935 годзе натхнёны абстрактным жывапісам Кандзінскага Асгер Ёрн едзе ў Парыж, каб вучыцца менавіта ў яго. Аднак гэта аказваецца немагчымым, і Ёрн паступае ў Сучасную акадэмію (Académie Contemporaine) Фернана Лежэ.

Сумесна з Фернанам Лежэ А. Ёрн стварыў дэкарацыі для «Палаца Сучаснасці» (Palais des Temps Modernes) на Сусветнай выставе 1937 года. У гэты перыяд ён уключае ў свае палотны фантастычны свет, навеяны працамі Паўля Клее і Макса Эрнста, збліжаецца з сюррэалізмам, тэхніку аўтаматызму якога ён часткова пераняў.

У гады Другой сусветнай вайны Асгер Ёрн удзельнічаў у арганізаваным камуністамі ў Даніі Руху Супраціву. У 1948 годзе Ёрн арганізуе ў Парыжы, сумесна з Карэлам Апелем, Канстантам і Карнэлем мастацкую групу COBRA — COpenhague, BRuxelles, Amsterdam, — якая пракламавала авангардысцкі, неаэкспрэсіянісцкі стыль у жывапісе.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Asger Jorn
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11871306X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11871306X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 чэрвеня 2015.
  5. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  7. RKDartists Праверана 18 лістапада 2021.
  8. 1 2 https://www.kulturarv.dk/kid/VisWeilbach.do?kunstnerId=974&wsektion=uddannelse
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Орхусе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 сакавіка
Катэгорыя·Пахаваныя ў Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1973 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цэнтральнай Ютландыі
Катэгорыя·Памерлі 1 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў Даніі