wd wp Пошук:

Сількебарг

Сількебарг, гарадская ратуша

Сі́лькебарг — горад у цэнтральнай Даніі, на паўвостраве Ютландыя. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай камуны. Насельніцтва — 55080 жыхароў (2005). Развіццё Сількебарга як сучаснага горада пачынаецца з заснавання папяровай фабрыкі Міхаэлем Дрэўсенам (Michael Drewsen) на рацэ Гудэна ў 1844 годзе. Сількебаргскае доўгае возера(дацк.) бел. падзяляе горад на паўночную і паўднёвую частку, з возера ва ўсходняй яго частцы выцякае рака Гудзена.

Горад адметны наяўнасцю вялікай колькасці аўтасалонаў і фінансавага сектара; тут да прыкладу таксама размяшчаецца штаб-кватэра трэцяга па памеры дацкага банка Jyske Bank A/S.

У горадзе маецца каманда дацкай суперлігі па футболе — «Сількебарг».

Кожны год у канцы ліпеня ў Сількебаргу праводзіцца джазавы фестываль Riverboat Jazz festival, а ў сярэдзіне жніўня фестываль кантры-музыкі Scandinavian Country Club. Дональд Джордж Паўэл — бубнач і заснавальнік брытанскай глэм-рокавай групы Slade пераехаў у горад у 2004 годзе.

У 1944 годзе побач з горадам быў застрэлены гестапа святар і драматург Кай Мунк.

Спорт

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. http://www.statistikbanken.dk/BY1
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Сількебарг
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Даніі