wd wp Пошук:

Фернан Лежэ

Жазеф Фернан Анры Лежэ́ (фр.: Fernand Léger; 4 лютага 1881, Францыя — 17 жніўня 1955) — французскі мастак, адзін з піянераў кубізму. Жонка — Надзея Хадасевіч-Лежэ.

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся ў Школе дэкаратыўнага мастацтва (1903—05) і акадэміі Жуліяна ў Парыжы. Працаваў пераважна ў Парыжы, у 1940—45 у ЗША.

Творчасць

У 1924 заснаваў «Сучасную акадэмію». У ранні перыяд зазнаў уплывы П. Сезана, фавізму, футурызму. У 1909—14 прымыкаў да кубістаў. Творы гэтага перыяду вызначаюцца дынамікай прасторавай пабудовы, кантрастамі адкрытых колераў: «Аголеныя ў лесе» (1909—10), «Дама ў блакітным» (1912) і інш. Пад уплывам падзей 1-й сусветнай вайны прыдумаў «новую эстэтыку машынных форм», якая абумовіла «механічны» перыяд у яго міжваеннай творчасці. Работам гэтага часу ўласціва пабудова фігур чалавека і прадметаў з абагульненых цыліндрычных і акруглых форм, яркія лакальныя колеравыя зоны: «Дыскі» (1918), «Горад» (1919—20), «Механік» (1920), «Механічныя элементы», «Чалавек у світэры», «Чытанне» (усе 1924) і інш. 3 1920 супрацоўнічаў з Ле Карбюзье ў афармленні тагачасных інтэр’ераў. У 1924—27 зазнаў уплыў пурызму («Акардэон», 1926; «Нацюрморт з рукой», 1927). У 1930—50-я г. ўзмацніліся рысы дэкаратывізму («Вялікія чорныя ныральшчыкі», 1944), імкненне да сюжэтнасці і сацыяльнай скіраванасці («Будаўнікі», 1951).

Сярод манументальных работ: мазаікі і вітражы ў цэрквах у Асі (1949) і Адэнкуры (1951), пано для будынка ААН у Нью-Ёрку (1952); паводле яго эскізаў аформлены музей яго імя ў Б’ё (1956—60), зроблены мазаікі ў Доме культуры моладзі ў Карбей-Эсоне (1965—66), вітражы ў Інстытуце Мары Тарэза ў Парыжы (1960) і інш.

Працаваў таксама ў галіне манументальна-дэкаратыўнай керамікі, габелена, тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва, кніжнай ілюстрацыі. У 1924 зняў маляваны фільм «Механічны балет».

Каталогі

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118570994 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 21 ліпеня 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Леже Фернан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 https://data.bnf.fr/ark:/12148/cb11912166r
  5. Леже Фернан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  6. Fernand Léger // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118570994 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  8. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  9. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  10. 1 2 3 4 https://rkd.nl/explore/artists/49072
  11. (unspecified title) Праверана 9 ліпеня 2019.
  12. https://www.metmuseum.org/toah/hd/leger/hd_leger.htm
  13. https://vocus.cc/artist/5a121058eceaed97b402473d Праверана 29 мая 2019.
  14. https://www.guggenheim.org/artwork/artist/Gordon-Onslow-Ford
  15. https://hedendaagsesieraden.nl/2020/02/27/claude-de-soria/
  16. http://americanabstractartists.org/current-members/past/ Праверана 20 кастрычніка 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1881 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Вышэйшай нацыянальнай школы дэкаратыўнага мастацтва
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1955 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Францыі
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі Жуліяна
Катэгорыя·Памерлі 17 жніўня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Іль-дэ-Франс
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Орн