wd wp Пошук:

Артур Кларк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кларк.

А́ртур Чарлз Кларк (англ.: Arthur Charles Clarke; 16 снежня 1917, Майнхэд, графства Самерсэт, Вялікабрытанія — 19 сакавіка 2008, Каломба, Шры-Ланка) — англійскі пісьменнік, вучоны, футуролаг і вынаходнік, найбольш вядомы сумеснай са Стэнлі Кубрыкам працай па стварэнні культавага навукова-фантастычнага фільма «Касмічная адысея 2001 года» (1968). У 1999 годзе Кларк атрымаў рыцарскае званне ад каралевы Елізаветы II.

Артура Кларка, Айзэка Азімава і Роберта Хайнлайна клічуць «вялікай тройкай» навуковых фантастаў, як зрабіўшых вялікі ўплыў на жанр у сярэдзіне XX стагоддзя.

Біяграфія

Нарадзіўся 16 снежня 1917 года ў горадзе Майнхэд, графства Самерсэт. Скончыўшы школу, у 1936 годзе пераехаў у Лондан, дзе быў прыняты на пасаду аўдытара ў казначэйства і ўступіў у Брытанскую міжпланетную грамаду, якая адной з сваіх мэтаў ставіла прапаганду ідэі касмічных палётаў; у 19401950-я гады двойчы абіраўся яе старшынёй. Адзін з заснавальнікаў і актывістаў брытанскага фэндама.

З пачаткам Другой сусветнай вайны быў закліканы ў Каралеўскія ВПС, служыў у званні лейтэнанта, удзельнічаў у распрацоўцы радарнай сістэмы для спрошчвання пілотам навігацыі ў складаных пагодных умовах, пра што напісаў паўдакументальны раман «Укатаны шлях» («Glide Path»), выдадзены ў 1963 годзе. Пасля вайны з адменнасцю скончыў Каралеўскі каледж у Лондане па спецыяльнасцях фізіка і матэматыка.

У 1956 годзе Кларк перабраўся ў Шры-Ланку, а пасля атрымаў грамадзянства Шры-Ланкі.

Артур Кларк — лаўрэат прэміі Калінгі за дасягненні ў папулярызацыі навукі (1962). У 1989 годзе ён быў узнагароджаны Оpдэнам Бpытанскай імпеpыі.

Апошнія гады Артур Кларк пражыў у Каломба, сталіцы Шры-Ланкі. Тамака ён удзельнічаў у стварэнні серыі тэлеперадач, прысвечаных легендам і міфам сучаснасці.

У 1998 годзе англійская каралева Елізавета II даравала Кларку рыцарскае званне.

У апошнія гады жыцця Артур Кларк цяжка хварэў (па некаторых дадзеных, рассеяным склерозам), у выніку чаго, змушаны быў перайсці да супрацоўніцтва з іншымі пісьменнікамі. Сканаў 19 сакавіка 2008 года з-за праблем з дыханнем, якія з’явіліся ў яго з выяўленнем яшчэ ў 1960-я гады постпаліяміэлітнага сіндрому.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Arthur C. Clarke // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Writer Arthur C Clarke dies at 90BBC News, 2008. Праверана 11 мая 2020.
  4. twas.org

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Нарадзіліся ў 1917 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі ў 2008 годзе
Памерлі на Шры-Ланцы
Пісьменнікі паводле алфавіта
Нарадзіліся 16 снежня
Памерлі 19 сакавіка
Англамоўныя пісьменнікі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Пісьменнікі Вялікабрытаніі
Артур Кларк
Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
Асобы
Лаўрэаты прэміі Калінгі
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Нарадзіліся ў Сомерсеце