wd wp Пошук:

Касмічная адысея 2001 года

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Касмічная адысея 2001.

«Касмічная адысея 2001 года» (англ.: 2001: A Space Odyssey; варыянт перакладу — «2001 год: касмічная адысея») — культавы[12][13] навукова-фантастычны фільм Стэнлі Кубрыка 1968 года, які стаў вяхой у развіцці кінафантастыкі і сусветнага кінематографа ў цэлым. У аснову фільма лягло апавяданне Артура Кларка «Вартавы», якое было апублікавана ў 1951 годзе. Кларк распрацаваў сцэнарый разам з Кубрыкам яшчэ да напісання рамана «2001: Касмічная адысея», які выйшаў у свет адразу пасля фільма.

Карціна распавядае пра серыю сустрэч людзей з метафарычнымі чорнымі маналітамі, якія, відаць, уплываюць на ход чалавечай эвалюцыі. Першая — адбылася на зары гісторыі. Другі раз людзі знаходзяць маналіт на Месяцы ў эпоху асваення чалавекам калязямной прасторы. Маналіт выпускае магутнае выпраменьванне ў бок Юпітэра, і тады, у пошуках трэцяга маналіта, было вырашана адправіць туды экспедыцыю, якой камандуюць астранаўт Дейв Боўмен (Кір Дулі) і Фрэнк Пул (Гары Локвуд), а таксама звышразумны камп’ютар HAL 9000, які мае амаль поўны кантроль над караблём.

У 1991 годзе стужка была ўключана ў Нацыянальны рэестр фільмаў ЗША.[14] Па версіі Амерыканскага інстытута кіно, гэта лепшы навукова-фантастычны фільм у гісторыі Галівуда[15], а па версіі міжнародных кінакрытыкаў — і ва ўсёй гісторыі сусветнага кіно.[16] Падчас апытання 358 кінарэжысёраў у 2012 годзе больш галасоў, чым за «Касмічную адысею», было пададзена толькі за «Такійскую аповесць» Адзу[17].

Гл. таксама

Зноскі

  1. 2001: A Space Odyssey | Memory Beta, non-canon Star Trek Wiki | Fandom Праверана 4 мая 2022.
  2. http://www.nytimes.com/movies/movie/169/2001-A-Space-Odyssey/overview
  3. http://www.rogerebert.com/reviews/great-movie-2001-a-space-odyssey-1968
  4. Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
  5. http://flickfacts.com/movie/179/2001-a-space-odyssey
  6. https://wondersinthedark.wordpress.com/2009/05/15/2001-a-space-odyssey-no-13/
  7. Box Office Mojo — 1999. Праверана 9 чэрвеня 2022.
  8. 1 2 British Film Institute — 1933. Праверана 26 кастрычніка 2020.
  9. 1 2 The American Film Institute Catalog of Motion Pictures Праверана 26 кастрычніка 2020.
  10. https://web.archive.org/web/20160304022754/http://blog.chron.com/40yearsafter/2008/07/taking-a-broad-look-at-cinerama/
  11. http://www.epdrama.org/movie/2001-A-Space-Odyssey/2001:-A-Space-Odyssey/page/3/
  12. Thomas R. Whissen. Classic cult fiction. — Greenwood Press, 1992. — ISBN 9780313265501
  13. Carrol L. Fry. From Technology to Transcendence: Humanity’s Evolutionary Journey in 2001: A Space Odyssey(недаступная спасылка) // Extrapolation, 44 (Fall, 2003), pp. 331—343.
  14. National Film Registry (нявызн.). National Film Registry (National Film Preservation Board, Library of Congress). Праверана November 26, 2011.
  15. Top 10 sci-fi AFI: 10 Top 10 > Sci-fi
  16. The Top 50 Greatest Films of All Time | British Film Institute
  17. http://www.telegraph.co.uk/culture/film/film-news/9444975/Is-Vertigo-really-the-greatest-film-of-all-time.html

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Тэхніка ў культуры і мастацтве
Катэгорыя·Экранізацыі літаратурных твораў
Катэгорыя·Фільмы Стэнлі Кубрыка
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Навукова-фантастычныя фільмы ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы MGM
Катэгорыя·2001 год у кіно
Катэгорыя·Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Фільмы 1968 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·50 фільмаў, якія неабходна паглядзець, перш чым памерці
Катэгорыя·Ватыканскі спіс фільмаў
Катэгорыя·Фантастычныя фільмы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нацыянальны рэестр фільмаў
Катэгорыя·Фантастычныя фільмы ЗША