wd wp Пошук:

Антон Уладзіміравіч Кавалёў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кавалёў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Антон Кавалёў (нар. 19 красавіка 2000, Бялынічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

З’яўляецца малодшым братам футбаліста нацыянальнай зборнай Беларусі Юрыя Кавалёва.

Клубная кар’ера

З 2017 года пачаў выступаць за дубль салігорскага «Шахцёра», гуляў у Юнацкай лізе УЕФА. У 2019 годзе пачаў прыцягвацца да асноўнага складу. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 24 лістапада 2019 года ў матчы супраць «Мінска» (0:1), калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы.

У сакавіку 2020 года разам з таварышам па камандзе Яўгенам Козелам быў аддадзены ў арэнду латвійскаму клубу «Тукумс 2000»[3]. Аднак у сувязі з пандэміяй COVID-19 старт чэмпіянату Латвіі быў адкладзены. У ліпені 2020 года быў адкліканы з арэнды ў «Шахцёр», так і не згуляўшы ў Латвіі ніводнага матча[4]. У другой палове 2020 года выступаў за дубль «Шахцёра».

У студзені 2021 года пачаў трэніравацца з «Іслаччу» і ў выніку быў арандаваны клубам[5]. Здолеў замацавацца ў аснове, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Шахцёр»[6].

У студзені 2022 года пачаў рыхтавацца да новага сезона з «Шахцёрам», аднак хутка пакінуў клуб[7] і стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[8].

Міжнародная кар’ера

2 верасня 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Ісландыі (1:2).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017дубльШахцёрБеларусь40
2018дубльШахцёрБеларусь162
2019Д1ШахцёрБеларусь10
2020 (1)Д1Тукумс 2000Латвія00
2020 (2)дубльШахцёрБеларусь81
2021Д1ІслачБеларусь250

Зноскі

  1. https://www.pressball.by/footballstat/anton_kovalev/
  2. Anton Kovalev // Transfermarkt — 2000.
  3. Антон Ковалев и Евгений Козел арендованы латвийским клубом «Тукумс 2000»
  4. “Шахтер” вернул двух игроков из аренды в латвийском “Тукумсе-2000”
  5. “Ислочь” арендовала у “Шахтера” Ковалева
  6. Антон Ковалев вернулся в солигорский “Шахтер”
  7. “Шахтер” расстался с Ковалевым
  8. Антон Ковалев пополнил ряды “Торпедо-БелАЗ”
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бялынічах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Тукумс 2000
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 красавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2000 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск