wd wp Пошук:

Юрый Уладзіміравіч Кавалёў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кавалёў. Юрый Кавалёў (нар. 27 студзеня 1993, Бялынічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Арэнбург» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

Вучыўся ў спецыяльным футбольным класе Мінскага сувораўскага вучылішча, а па яго заканчэнні з 2010 года выступаў за дубль салігорскага «Шахцёра».

У 2013 годзе стаў іграком асноўнай каманды, звычайна выхадзіў на замену на пазіцыю флангавага паўабаронцы. У першай палове сезона 2014 рэдка з’яўляўся ў аснове, але ўлетку стаў часцей з’яўляцца ў складзе, нярэдка стаў выхадзіць і ў старце. У выніку здолеў адзначыцца трыма галявымі перадачамі ў чэмпіянаце.

У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з гарнякамі[3]. Сезон 2015 пачынаў, у асноўным выходзячы на замену, а з ліпеня здолеў замацавацца ў стартавым складзе. У кастрычніку атрымаў траўму, ад якой аднавіўся толькі ў самым канцы сезона. У снежні 2015 года на два гады падоўжыў кантракт з салігорскім клубам[4]. У сезоне 2016 трывала гуляў у аснове на пазіцыі левага паўабаронцы, пераважна выходзячы ў стартавым складзе. У пачатку сезона 2017 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, а пазней замацаваўся на пазіцыі правага паўабаронцы. У кастрычніку 2017 года стала вядома, што Кавалёў застанецца ў камандзе на наступны сезон[5]. У сезоне 2018 выхадзіў на поле ў стартавым складзе ва ўсіх афіцыйных матчах сваёй каманды, а ў 2019 годзе толькі канец сезона прапусціў з-за траўмы.

У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр»[6]. У студзені 2020 года падпісаў кантракт на 2,5 гады з тульскім «Арсеналам»[7]. Нездолеў замацавацца ў складзе «кананіраў», часцей заставаўся на лаўцы запасных.

У сезоне 2021/22 перастаў з’яўляцца ў асноўнай камандзе «Арсенала», гуляў за фарм-клуб «Арсенал-2» у трэцім дывізіёне. У верасні 2021 года перайшоў у «Арэнбург»[8].

Міжнародная кар’ера

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

10 кастрычніка 2017 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2018 супраць Францыі (1:2), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме. У гэтым матчы адзначыўся галявой перадачай на Антона Сароку.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010дубльШахцёр120
2011дубльШахцёр111
2012дубльШахцёр237
2013Д1Шахцёр200
2014Д1Шахцёр190
2015Д1Шахцёр212
2016Д1Шахцёр294
2017Д1Шахцёр273
2018Д1Шахцёр305
2019Д1Шахцёр276
2019/20 (2)Д1Арсенал50
2020/21Д1Арсенал111
2021/22 (пач.)Д3Арсенал-232

Зноскі

  1. Yuri Kovalev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Yury Kavalyow // FBref.com
  3. Котенко, Юревич, Матвейчик, Старгородский и Ковалев продлили контракты с «Шахтером»
  4. “Шахтер” продлил контракт с Ковалевым
  5. Януш, Матвейчик и еще пять игроков основного состава продлили контракты с «Шахтером»
  6. Януш, Бакай, Рыбак и Ковалев официально покинули “Шахтер”
  7. Официально: Ковалев и Громыко представлены в качестве игроков тульского “Арсенала”
  8. “Оренбург” объявил о подписании Ковалева
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бялынічах
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Тула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 студзеня
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал-2 Тула
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Арэнбург
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск