wd wp Пошук:

Антон Адамавіч Аляхновіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аляхновіч.

Антон Адамавіч Аляхновіч (20 сакавіка (2 красавіка) 1914, в. Дабраводка, Смалявіцкі раён — 1 (29) снежня 1979) — савецкі лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны , гвардыі маёр авіяцыі[2], намеснік камандзіра эскадрыллі 6-га гвардзейскага Бранскага Чырванасцяжнага бамбавальнага авіяцыйнага палка далёкага дзеяння 6-й гвардзейскай Сталінградскай бамбавальнай авіяцыйнай дывізіі 1-га гвардзейскага бамбавальнага авіяцыйнага корпуса авіяцыі далёкага дзеяння[2]. Герой Савецкага Саюза (1944), палкоўнік запасу.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1914 у ў Мінскай губерні ў сялянскай сям’і. Па нацыянальнасці беларус.

У РСЧА з 1935 года. Скончыў Энгельскую ваенна-авіяцыйную школу пілотаў у 1938 годзе.

На фронце з 16 верасня 1942 года ў 4-м авіяцыйным палку далёкага дзеяння, дыслакаваным у паласе Сталінградскага фронту. Да звання Героя прадстаўлены 19 красавіка 1944 года за ўчыненне 205 баявых вылетаў на знішчэнне важных ваенна-прамысловых аб’ектаў, жывой сілы і тэхнікі суперніка, а таксама за дастаўку грузаў беларускім партызанам і за налёты на Хельсінкі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19.8.1944 за ўзорнае выкананне баявых заданняў Камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства гвардыі маёру Аляхновічу Антону Адамавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[3].

Да заканчэння Вялікай Айчыннай вайны на рахунку экіпажа Аляхновіча 260 баявых вылетаў[4], 25 рэйсаў па дастаўцы грузаў беларускім партызанам[4]. Ён стаў адзіным лётчыкам ў АДД, які ўсю вайну пралятаў на адным і тым жа далёкім бамбардзіроўшчыку Іл-4 і з адным і тым жа экіпажам.

Пасля вайны працягнуў службу ў ВПС СССР. З 1958 года А. А. Аляхновіч палкоўнік запасу[4]. Працаваў у Грамадзянскай авіяцыі Беларускай ССР. Пражываў у горадзе Мінску. Памёр 29 снежня 1979 года.

Узнагароды

Памяць

Зноскі

  1. Цяпер Смалявіцкі раён, Беларусь.
  2. 1 2 На дату прысваення звання Героя Савецкага Саюза.
  3. Газета «Известия» № 198 ад 20 жніўня 1944 года з Указам пра прысваенне звання Героя Савецкага Саюза.(недаступная спасылка)
  4. 1 2 3 Алексютович Константин Андреевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..

Літаратура

Спасылкі

Антон Адамавіч Аляхновіч на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (22):
Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Нарадзіліся 2 красавіка
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Кавалеры ордэна Леніна
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Памерлі 29 снежня
Нарадзіліся ў Смалявіцкім раёне
Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Героі Савецкага Саюза
Памерлі ў 1979 годзе
Палкоўнікі СССР
Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Нарадзіліся ў 1914 годзе
Асобы
Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі