wd wp Пошук:

Асабовічы

Асабо́вічы[1] (трансліт.: Asabovičy, руск.: Особовичи) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Калавуравіцкага сельсавета.

Гісторыя

Каля 1520 года пінскі князь Фёдар Яраславіч са сваёй жонкай Аленай запісалі дворышча Піскалаўшчына ў Асабовічах Варварынскаму манастыру, пазней мясціна стала грэка-каталіцкай.

Пасля закрыцця кляштара ў XIX стагоддзі сядзіба Піскалаўшчына становіцца ўласнасцю Качаноўскіх. У канцы 1880-х гадоў у вёсцы было 9 двароў, пражывала 39 вяскоўцаў; дзейнічала капліца (адносілася да прыходу ў вёсцы Кудрычы). У пачатку XX стагоддзя фальваркам валодалі дваране Канстанцін Рыгоравіч і Іван Іванавіч Качаноўскія (350 дзесяцін зямлі).

У 1998 годзе ў вёсцы налічвалася 28 гаспадарак і 47 жыхароў.

Славутасці

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Асо́бавічы
  2. Особовичи // Глобус Беларуси

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Пінскага раёна
Калавуравіцкі сельсавет