wd wp Пошук:

Антанас Баранаўскас

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Баранаўскас.

Антанас Барана́ўскас (літ.: Antanas Baranauskas; 17 студзеня 1835, Анікшты — 26 лістапада 1902, Сейны) — літоўскі паэт, мовазнавец, царкоўны дзеяч. каталіцкі прэлат, біскуп сейненскі з 21 ліпеня 1897 года па 26 лістапада 1902 года.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў пачатковую школу ў Анікштах і двухгадовую школу пісараў у Румшышкесе, служыў у 18531856 гадах у валасных канцылярыях у Расенах, Шкудах і іншых мястэчках. Пазнаёміўся з польскай паэтэсай Каралінай Пранеўскай, якая шмат у чым вызначыла кірунак паэтычнай творчасці Баранаўскаса.

У 1856 годзе паступіў у каталіцкую духоўную семінарыю ў Варнях. У 1862 годзе скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію. Яшчэ ў Варнях пачаў цікавіцца лінгвістыкай, стаў першым літоўскім дыялектолагам і стваральнікам тэрмінаў літоўскай граматыкі. Нямецкаму мовазнаўцу А. Шлейхеру пасылаў запісы літоўскіх дыялектаў.

У 18631864 гадах працягнуў вывучэнне тэалогіі ва ўніверсітэтах Мюнхена, Рыма, Інсбрука, Лёвена. Пасля здушэння паўстання 1863—1864 гадоў заняў вузкаклерыкальныя пазіцыі і адышоў ад паэтычнай творчасці. У 1865 быў прызначаны прафесарам Імператарскай Рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу. У тым жа годзе быў прызначаны вікарыем ковенскага кафедральнага сабора і прафесарам Ковенскай духоўнай семінарыі, дзе ў 18661884 гадах выкладаў маральную тэалогію і гамілетыку. З 1871 года пачаў выкладаць літоўскую мову. Пераклаў граматыку літоўскай мовы А. Шлейхера і, абапіраючыся на яе, пачаў пісаць падручнік літоўскай мовы Mokslas lietuviškosios kalbos (не выдадзены). Падтрымліваў сувязі са Шлейхерам, І. А. Бадуэнам дэ Куртэнэ, І. А. Карлавічам і іншымі мовазнаўцамі.

У 1897 быў прызначаны біскупам у г. Сейны (Польшча). Памёр у Сейнах і там жа пахаваны.

Творчасць

Галоўная тэматыка твораў Баранаўскаса — гістарычны лёс Літвы і літоўскага народа. У паэме «Падарожжа ў Пецярбург» (1859) асуджаў каланізатарскую палітыку царызму. Паэма «Анікшчэйскі бор» (18601861) — першы рамантычны твор у літоўскай паэзіі 19 ст., у якім апаэтызаваны прырода роднага краю і духоўная прыгажосць народа. Заснавальнік літоўскай дыялекталогіі: зрабіў першую класіфікацыю літоўскіх дыялектаў, сабраў багаты дыялектны матэрыял (выд. 1882, 19201921); аўтар граматыкі літоўскай мовы (1899).

Ушанаванне памяці

Помнік Баранаўскасу ў Сядзе

Імя Антанаса Баранаўскаса носяць вуліцы ў многіх гарадах Літвы.

25 верасня 2015 года яго імем названы кратар Baranauskas на Меркурыі[4].

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118849190 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Antanas Baranauskas // Brockhaus Enzyklopädie
  4. Baranauskas

Літаратура

Спасылкі

Папярэднік:
Пётр Павел Вяжбоўскі
Біскуп сейненскі
21 ліпеня 189726 лістапада 1902
Пераемнік:
Антоні Карась
Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі 26 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вількамірскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Літуаністы
Катэгорыя·Біскупы сейненскія
Катэгорыя·Каталіцкія біскупы Польшчы
Катэгорыя·Мовазнаўцы Літвы
Катэгорыя·Выпускнікі Каўнаскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Сэйнах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Пахаваныя ў Падляскім ваяводстве
Катэгорыя·Памерлі ў Сэйнах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1835 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1902 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Імператарскай Рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі
Катэгорыя·Памерлі ў Царстве Польскім
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выкладчыкі Каўнаскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Паэты Літвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Літоўскамоўныя паэты
Катэгорыя·Рэлігійныя дзеячы Літвы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных