wd wp Пошук:

Сяда

Сяда (літ.: Seda, традыцыйная беларуская назва — Сяды) — горад у паўночнай Літве, у Мажэйкейскім раёне Цяльшэйскага павета, за 24 км на паўднёвы ўсход ад Мажэйкея. Колькасць насельніцтва складае каля 1,2 тыс. чалавек. Адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Жамойць.

Гісторыя

Упершыню Сяды ўзгадваюцца ў гістарычных крыніцах у XIII стагоддзі. З ХV стагоддзя каля горада праходзіла мяжа паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Лівонскім ордэнам. У 1655 годзе Сяды атрымалі прывілей на правядзенне кірмашоў. Паселішча хутка развівалася, таму што мела важнае гандлёвае значэнне на шляху паміж Лівоніяй і Жамойцю. У 1780 годзе Сяды атрымалі магдэбургскае права. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Сяды трапілі ў склад Расійскай імперыі. Пасля паўстання 1831 года, паселішча было канфіскавана ў іх гаспадароў Сапегаў і стала дзяржаўным уладаннем.

У 1950 годзе Сяда паўторна атрымала гарадскія правы.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Населеныя пункты Мажэйкейскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Літвы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Сядская сянюнія