wd wp Пошук:

Андрэй Аляксандравіч Уцюрын

Андрэй Аляксандравіч Уцюрын (руск.: Андрей Александрович Втюрин; 28 ліпеня 1971, Пенза, Пензенская вобласць, РСФСР, СССР) — ваенны дзеяч Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

Нарадзіўся 28 ліпеня 1971 года ў Пензе. Бацька — ваенны, у савецкі час быў камандзірам вайсковай часці 3214 у Мінску[1].

У 1992 годзе скончыў Саратаўскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча(укр.) бел. МУС Расіі, у 2002 годзе — Акадэмію МУС Беларусі.

З 1995 года працаваў у Службе бяспекі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Шэф-рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Дынько ўспамінаў, што ў сакавіку 2006 года, калі яго арыштавалі пасля прэзідэнцкіх выбараў, у камеру да арыштантаў заходзіў Уцюрын:

Уцюрын, не зняўшы норкавай шапкі, пытаўся нас, хто мы, а мы, васьмёра нас было ў камеры, стаялі перад імі і адказвалі. І, калі хто адказваў яму па-беларуску, нянавісць закіпала ў ім і аж вусны яму крывіла…[2]

Кіраўнік Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з 17 ліпеня 2007 года[1] па 11 верасня 2014 года[3]. 11 верасня 2014 года прызначаны намеснікам Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі[3][4].

Санкцыі ЕС

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, 2 лютага 2011 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[5]. Згодна з рашэннем Савета Еўрапейскага саюза ад 15 кастрычніка 2012 года Уцюрын як начальнік атрада бяспекі прэзідэнта быў прызнаны адказным за камандаванне супрацоўнікамі яго службы, якія ўдзельнічалі ў допытах палітычных актывістаў пасля Плошчы 2010[6].

Крымінальная справа

Пад канец красавіка 2019 года з’явілася інфармацыя, што КДБ Беларусі затрымаў Уцюрына[7], а яго катэдж у Драздах-2 апячатаны[8]. 30 красавіка стала вядома, што ўказам ад 24 красавіка Лукашэнка звольніў Уцюрына з пасады намесніка дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі «за ўчыненне праступкаў, якія дыскрэдытуюць званне ваеннаслужачага»[9][10]. 4 мая следчае ўпраўленне КДБ паведаміла, што Уцюрын быў затрыманы разам з доказамі злачынства пры атрыманні 148600 долараў ЗША ад прадстаўніка расійскай камерцыйнай структуры за садзейнічанне ў прасоўванні яе інтарэсаў у Беларусі[11][12].

11 мая 2019 года Лукашэнка паведаміў, што Уцюрын трапіў у поле зроку праваахоўнікаў яшчэ да пераводу ў Савет бяспекі і ўжо на працягу амаль двух гадоў знаходзіўся пад кантролем спецслужбаў, у якіх было шмат фактаў аб яго проціпраўнай дзейнасці. Паводле Лукашэнкі, Уцюрына затрымалі з доказамі злачынства, калі «150 тысяч долараў яму чарговы раз прывезлі расіяне»[10].

Справу Уцюрына Вярхоўны суд Беларусі пачаў разглядаць 10 сакавіка 2020 года; у працэсе некалькі разоў абвяшчаліся працяглыя перапынкі. Агулам на лаве падсудных апынулася 16 чалавек.

27 ліпеня 2020 года Вярхоўны суд прызнаў Уцюрына вінаватым у атрыманні і падбухторванні да дачы хабару і па сукупнасці злачынстваў прызначыў 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Акрамя таго, прысудам суда Уцюрын быў пазбаўлены звання палкоўніка і яму было забаронена на працягу пяці гадоў займаць пэўныя пасады[13].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 100 уплывовых беларусаў
  2. nashaniva.com
  3. 1 2 Указ Президента Республики Беларусь от 11 сентября 2014 года № 442 «О назначении А. А. Втюрина» Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  4. Андрэй Уцюрын назначаны Намеснікам Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі
  5. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.) . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
  6. COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus
  7. racyja.com
  8. nashaniva.by
  9. Указ Президента Республики Беларусь от 24 апреля 2019 года № 158 «Об А. А. Втюрине» Архівавана 4 снежня 2021.
  10. 1 2 blr.belta.by
  11. kgb.by
  12. nashaniva.by
  13. Суд приговорил Втюрина к 12 годам колонии

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Ваенныя Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Імігранты Беларусі
Катэгорыя·Начальнікі Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пензе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 ліпеня